Уступная кампанія

— Мая дачка хоча паступіць у адну з ВНУ Мінска. Для гэтага трэба прайсці тэсціраванне. Просьба напісаць у газеце аб уступнай кампаніі. Думаю, тэма цікавая не толькі для мяне, але і для іншых бацькоў, саміх абітурыентаў.

Валянціна Пшанко, жыхарка Лепеля.

 Сапраўды, уступныя іспыты ў навучальныя ўстановы заўсёды былі і застаюцца гарачай парой для ўчарашніх выпускнікоў агульнаадукацыйных школ, іх бацькоў. Многія юнакі і дзяўчаты ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй, настойліва і мэтанакіравана  рыхтуюцца да тэсціравання. Гэта інфармацыя для іх.

 Паводле  Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 207 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе» зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у 2013 годзе. Старшынёй дзяржаўнай камісіі прызначаны Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Мікалаевіч Рубінаў. Распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі  зацверджаны склад Віцебскай абласной камісіі з васьмі чалавек на чале з старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Васілём Міхайлавічам Максімавым.

 У адпаведнасці з распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі ад 2013/06/03 № 5 камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці ўзначалілі члены дзяржаўнай камісіі: УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» — Васіль Міхайлавіч Максімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці; УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» і УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” — Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці; УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава » і УА” Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны » — Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.

 У Віцебскай вобласці арганізавана восем пунктаў тэсціравання на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М.Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.

 Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтра­лізаваным тэставанні (ЦТ) праходзіла з 2 мая па 1 чэрвеня 2013 года. У бягучым годзе ЦТ праводзіцца з 14 па 28 чэрвеня (па беларускай, рускай і замежных (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай) мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадствазнаўстве, геаграфіі) у адпаведнасці з графікам, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 6. Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах — 11-00. Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовы дзень (пры наяўнасці уважлівай  прычыны няяўкі на ЦТ) — з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пункт правядзення цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовы дзень (4 ліпеня 2013 года) — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Для кантролю за правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці і Віцебскім аблвыканкамам створаны адпаведныя камісіі ў пунктах тэсціравання. Апрача  задзейнічаных на пастаяннай аснове супрацоўнікаў Камітэта, у мэтах забеспячэння кантролю непасрэдна ў кожнай аўдыторыі пры правядзенні тэсціравання дадаткова прыцягнуты 421 чалавек — прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, супрацоўнікі праваахоўных органаў, работнікі ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі ГА «БРСМ».

У васьмі пунктах тэсціравання вобласці зарэгістравалася 34825 удзельнікаў, што на 6218 чалавек менш, чым  летась.

 Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення ў дзяржаўныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты па пытаннях тэставання і прыёму ва ўстановы адукацыі, прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па выяўленых фактах парушэнняў, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленні асобных палажэнняў нарматыўна-прававых актаў.

 Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях цэнтралізаванага тэставання прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній» у працоўныя дні з 9-00 да 18-00 гадзін:

 у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці — (0212) 36-44-95, 37-33-90;  у Полацкім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю —(0214) 42-87-02; у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю — (0216) 21-09-16.

 Такая вось інфармацыя атрымана рэдакцыяй з Камітэта дзяржкантролю.  А нам застаецца пажадаць абітурыентам высокіх балаў.

 В. ВАЛОДЗІН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>