Сярэбраны прызёр Еўропы

240Яўген Міхно скончыў дзясяты клас сярэдняй школы №3 і праславіў Лепельшчыну не толькі на ўзроўні рэспублікі, а і Еўропы. У складзе нацыянальнай зборнай каманды Беларусі хлопец выдатна выступіў на чэмпіянаце Еўропы па самба сярод юніёраў, які праходзіў у г. Лімасол на востраве Кіпр.

Яўген упэўнена выйграў усе папярэднія схваткі, выйшаў у фінал і стаў сярэбраным прызёрам Еўропы, атрымаў званне майстра спорту па самба.

 Другое месца на чэмпіянаце Еўропы — значная падзея ў жыцці кожнага спартсмена. Сваімі ўражаннямі аб чэмпіянаце і нялёгкім шляху да перамогі падзяліўся ў сваім інтэрв’ю.

— Яўген, вядома, што да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы ты ўжо выступаў на міжнародным узроўні?

— Так, раней я паспяхова выступіў на чэм­піянатах Еўропы ў Турцыі і Украіне.

— Колькі краін прыняло ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў на востраве Кіпр?

— На чэмпіянат прыехалі спартсмены з Турцыі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Францыі, Італіі, Грэцыі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і іншых краін.

 Перад паездкай на чэмпіянат шмат часу аддаваў трэніроўкам, якія праходзілі ў Мінску. Гэта вельмі важны этап. Разам з намі займаліся вядомыя спартсмены нашай краіны. Асабліва запомніліся заняткі ў тытулаванага спартсмена Андрэя Курлыпы — неаднаразовага чэмпіёна свету, які ўжо даўно ўвайшоў у склад нацыянальнай зборнай рэспублікі. Падрыхтоўка праходзіла на працягу 15 дзён.

— Першы мой паядынак праходзіў са спартсменам з Украіны, атрымаў у ім перамогу. На падрыхтоўку да наступнага паядынка было дадзена пяць хвілін. Другая схватка адбылася з самбістам з Арменіі. І тут перамога стала маёй, выйграў з лікам 3:2.

 Асаблівая напружанасць з’явілася перад пачаткам фінальнага паядынка з расійскім самбістам. Вельмі блізкай была перамога, але ў завяршэнні расійскі сапернік выканаў балявы прыём.

— Якія ўражанні ў цябе пакінуў Кіпр?

— Уразіў непаўторнай прыродай, незвычайнай расліннасцю, іншай атмасферай. Тэмпература паветра была больш за трыццаць градусаў. Захапіў сваёй прыгажосцю Парк Біч, дзе заўсёды адпачывае шмат гасцей. Гасцініца, дзе мы пражывалі, размяшчалася ў вельмі жывапісным месцы, за 50 метраў ад берага мора.

— Вядома, што для ўдзелу ў чэмпінаце Еўропы патрэбна нямалая сума фінансавых сродкаў. Хто пажадаў тваім выступіць спонсарам?

— Мы з трэнерам Галі­най Паповай, безумоўна, вельмі ўдзячныя дырэктару ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандру Міхайлоўскаму за тое, што прадпрыемства аказала значную спонсарскую падтрымку — трыццаць мільёнаў рублёў.

— Жэня, як пачынаўся твой спартыўны шлях? Ці памятаеш ты сваю першую перамогу?

 — У секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат” я пачаў займацца, калі мне было сем год. У маім выбары мяне падтрымалі бацькі. Тата, які звязаў жыццё са спортам, працуе настаўнікам фізкультуры ў сярэдняй школе №3, у свой час захапляўся тэхнікай дзюдо. Да маіх заняткаў заўсёды пры­хільна ста­вілася і маці.

 Памятаю і сваю першую перамогу. Гэта быў турнір на прызы старшыні райвыканкама Пятра Шыкшняна. Тут я заняў першае месца і атрымаў медаль.

 Займацца дзюдо, самба хацелася б і ў будучым. Сёлета планую працягваць навучанне ў рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Інтэрв’ю правяла

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.   

 На здымку: чэмпіён Еўропы па самба сярод юніёраў з заслужанымі ўзнагародамі.

Фота аўтара. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>