Рэальная пагроза

Лоўля рыбы з берага часта вядзецца тэлескапічнымі вудачкамі. Неасцярожны дотык вудзільнамі або іх набліжэнне да правадоў паветраных ліній электраперадач стварае рэальную пагрозу здароўю і жыццю, паколькі ў матэрыяле, з якога вырабляюць сучасныя вудзільны, утрымліваюцца графіта-вугальныя рэчывы. Яны з’яўляюцца выдатнымі праваднікамі электрычнага току. Пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вудачку, але і людзі, якія знаходзяцца побач з ім. Гэта адбываецца ў выні­ку з’яўлення пры замыканні лініі току на зямлі так званага крокавага напружання (напружання паміж дзвюма кропкамі ланцуга току, на якіх стаіць чалавек і якія знаходзяцца адна ад другой на адлегласці крока).

Не абышлося без ахвяр і сёлета. 22 красавіка бягучага года пры набліжэнні на недапушчальную адлегласць вудзільна да правадоў паветранай лініі электраперадач 35 кВ быў смяротна траўміраваны жыхар Магілёва.

 Правіламі аховы электрычных сетак напружаннем звыш за тысячу Вольт уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі, што знаходзяцца па абодва бакі лініі ад крайніх правадоў пры неадхіленым іх становішчы. Пры гэтым адлегласць ад іх да правадоў лініі залежыць ад напружання. У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў або па іх берагах, забараняецца лавіць рыбу вудамі.

Ігар ПЕРХУРОВІЧ,

начальнік Лепельскай раённай энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>