Школьны мерыдыян: Слабадская СШ

Не падвялі!
Добрыя вынікі паказалі вучні школы падчас малых раённых алімпіяд. Удзельнічалі чацвёра вучняў — занялі чатыры прызавыя месцы. Вучаніца чацвёртага класа Насця Піскунова стала пераможцай раённай алімпіяды па беларускай мове. Васьмікласніца Вераніка Маляўка заняла аж дзве прыступкі на п’едэстале гонару — другое месца па рускай і трэцяе па беларускай мовах. Трэці вынік паказаў шасцікласнік Мікалай Стэльмах на алімпіядзе па матэматыцы.

Нарада з бацькамі
Агульнашкольны бацькоўскі сход прайшоў на тэму работы ўстановы адукацыі з высокаматываванымі вучнямі. Перад бацькоўскай аўдыторыяй выступіла школьны псіхолаг Тамара Маляўка.

Разглядаліся на сходзе і іншыя пытанні. Супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сездзін правёў прафілактычную гутарку на тэму пажарнай бяспекі, прывёў канкрэтныя прыклады і факты.

Падарыў кнігі землякам
Настаўнік гісторыі, краязнавец Валерый Тухта падарыў чытачам Велеўшчынскай, Слабадской і Чэрскай сельскіх бібліятэк дзве свае кнігі “Нататкі з краязнаўчага сшытка” і “Я вярнуўся, бо ты чакала” з аўтографамі аўтара. Кнігі выйшлі ў Мінску ў выдавецтве “Медысонт”. Яны будуць карысныя настаўнікам гісторыі, краязнаўцам і, безумоўна ж, зацікавяць жыхароў вышэйназваных краёў, якія знойдуць там расповеды пра сваіх родных, блізкіх, суседзяў — землякоў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>