Перамогі на турніры

140Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” мэтанакіравана павялічваюць скарбонку сваіх перамог у прэстыжных спаборніцтвах. Не так даўно юныя спартсмены вярнуліся з Шостага турніру па таэквандо ITF “Кубак “Спарты”, які адбыўся ў Мінску. Турнір праходзіў на працягу двух дзён. Акрамя лепяльчан, удзел у спаборніцтвах прынялі юныя спартсмены з Мінска.

Так, у першы дзень турніру ў комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да сямі год другое месца заняла Вікторыя Урбан, а трэцяе месца ў катэгорыі ад васьмі да дзевяці год прысуджана Сняжане Целепень. Нядрэнна выступілі юныя спартсмены і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі пяць год (вага — 21 кілаграм) другое месца заняў Кірыл Прыгожаў, у катэгорыі шэсць — сем год (плюс 29 кілаграмаў) другім стаў Мікіта Хацкевіч. Сярод дзяўчынак ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год (вага — 23 кілаграмы) другое месца заняла Вікторыя Урбан, ва ўзроставай катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год (вага — 42 кілаграмы) другое месца прысуджана Мікіце Бумагу.
Не менш паспяховым стаў для нашых спартсменаў і другі дзень турніру. У комплексе практыкаванняў “Туль” другое месца занялі Ксюша Галуза і Аліна Аўфяронак, трэцяе — Сяргей Крывіцкі. У комплексе практыкаванняў “Спарынг” ва ўзроставай катэгорыі восем — дзевяць год стаў лідарам Ягор Хацкевіч, у катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год (42 кілаграмы) перамог Сяргей Крывіцкі, у гэтай жа ўзроставай катэгорыі (38 кілаграмаў) стала першай Ксенія Галуза, а ў катэгорыі восем — дзевяць год (32 кілаграмы) — Сняжана Целепень. Другое месца ў “Спарынгу” ва ўзроставай катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год (32 кілаграмы) прысуджана Жэню Агапоньку, трэцяе месца ў катэгорыі восем — дзевяць год (29 кілаграмаў) заняў Саша Максімаў.
Выдатна праявіў сваю спартыўную падрыхтоўку і толькі аднаго бала не хапіла да прызавога месца Пашу Сушко.
У камандным заліку ў комплексе практыкаванняў “Туль” нашы спартсмены занялі трэцяе месца.
Узнагародай для ўдзельнікаў турніру сталі Ганаровыя граматы, медалі і яркія ўражанні. Зараз юныя спартсмены разам са сваім трэнерам Інай Паповай рыхтуюцца да Адкрытага першынства рэспублікі, у якім, акрамя лепяльчан, прымуць удзел госці з Малдовы, Латвіі і іншых краін. Ад душы жадаем нашым спартсменам новых перамог!
Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: лепельскія спартсмены з трэнерам Інай Паповай.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>