У раённым выканаўчым камітэце

Бюджэтны ракурс

Ад напаўняльнасці бюджэту залежыць у канчатковым выніку ўвесь спектр сацыяльных пераўтварэнняў у рэгіёне, выплата дапамог, пенсій і інш. Кожны суб’ект павінен дакладна ўсведамляць адказнасць за гэта. Дарэчы, даходная частка за 2012 год выканана на 100,4%. З агульнай сумы даходаў паступіла 117475,7 млн рублёў пры плане 116520,2. Звышпланавае паступленне склала 955,5 млн рублёў. Дадаткова прыцягнута за кошт увядзення мясцовых падаткаў і збораў 1037,4 млн рублёў, павышэння ставак падаткаў на зямлю і нерухомасць — 3183,0 млн, размяшчэння свабодных грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках банкаў — 1105,4 млн, ад правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў і заключэння дагавораў на права арэнды зямельных участкаў — 480,6 млн рублёў.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме прыбыткаў займаюць падаходны падатак, падатак на дабаўленую вартасць і падатак на прыбытак. На іх долю прыпадае 62,3% паступленняў даходаў.
Асноўныя сумы плацяжоў у бюджэт былі выплачаны ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” — 16,2%, Лепельскім аддзяленнем ААТ “Белаграпрамбанк” — 2,2%, арганізацыяй Лепельскага райпо — 4,6%, КУВП ЖКГ “Лепель” — 2,4%.
Летась расходы прафінансаваныя ў суме 227256,1 млн рублёў, што перавышае першапачаткова зацверджаны бюджэт на 38024,1 млн. Захавана сацыяльная накіраванасць галоўнай скарбонкі рэгіёна. Выплата заробку і іншыя выплаты насельніцтву рэалізаваны ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны. Аптымізавана і рэарганізавана сетка бюджэтных устаноў.
Такія дадатныя тэндэнцыі варта захаваць. Аднак нельга заплюшчваць вочы на яўныя недахопы. Не ўтаймаваны рост крэдыторскай запазычанасці бюджэтных устаноў: з 28,8 млн рублёў на пачатак года да 1521,0 млн рублёў на канец года. Практычна ва ўсіх арганізацыях маецца дэбіторская запазычанасць і ў цэлым складае 175,8 млн рублёў.
Не забяспечана выкананне плана паступленняў сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці аддзела культуры (99,9%).

Тэхнічны агляд сельгасмашын

Вырашана правесці гадавы тэхнічны агляд у гаспадарках, на прадпрыемствах і ў арганізацыях незалежна ад формаў уласнасці, а таксама прыватных уладальнікаў — трактароў, прычэпаў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і іншых самаходных машын — з 1 сакавіка па 30 красавіка 2013 года; кормаўборачных машын — з 2 мая па 1 чэрвеня; збожжаўборачных камбайнаў — з 1 ліпеня па 1 жніўня.

Для правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду машынна-трактарнага парка створана камісія на чале з С.Г. Кажаном, начальнікам інспекцыі дзяржтэхнагляду раёна.
Кіраўнікам гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый неабходна да пачатку правядзення тэхагляду зарэгістраваць у інспекцыі дзяржтэхнагляду ўсе трактары, самаходныя меліярацыйныя дарожна-будаўнічыя машыны, прычэпы і паўпрычэпы, атрымаць на іх дзяржаўныя рэгістрацыйныя знакі, тэхнічныя талоны і іншую неабходную дакументацыю.
У дзень тэхнічнага агляду да вызначанага часу і ў вызначанае месца варта падаць усю наяўную самаходную тэхніку. Кожны трактарыст-машыніст павінен мець пры сабе адзінае пасведчанне і медыцынскую даведку аб допуску да працы на дадзенай тэхніцы, а таксама страхавое пасведчанне абавязковага страхавання транспартных сродкаў.
Да пачатку дзяржаўнага тэхнічнага агляду трэба пералічыць сродкі ў бюджэт (фінансавы аддзел) на разліковы рахунак 3602319000002 у ф-ле № 211 ААТ «АСБ Беларусбанк», ЦБП № 214, код 660, асабовы рахунак 03001, УНП 300039214 за ўсе наяўныя трактары, самаходныя меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, сельскагаспадарчыя машыны ў памеры за кожную адзінку 20% базавай велічыні; за транспартны прычэп, паўпрычэпы, льноўборачны камбайн — 10% базавай велічыні.
Раённая інспекцыя дзяржтэхнагляду забараняе эксплуатацыю няспраўнай і не прадстаўленай на тэхнічны агляд тэхнікі і патрабуе адхіліць ад працы механізатараў, якія не маюць адпаведных дакументаў і не прайшлі медыцынскі агляд.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>