Навіны: дзень за днём

Ой, мароз, мароз! 

З першага студзеня ў прыёмны пакой па накіраванні хірурга паступіў толькі адзін пацярпелы ад абмаражэння. Лепяльчанін сярэдніх гадоў абмарозіў абедзве кісці, на шчасце, не надта моцна. Пацыентаў з агульным пераахаладжэннем арганізма не паступала.

“Арктыка” ратуе

Ва ўмовах паніжаных тэмператур на аўтазаправачнай станцыі значна ўзрастае попыт на дызельнае паліва “Арктыка”, якое, па заявах вытворцаў, не губляе сваіх якасцяў да 33 градусаў марозу.

Так, з пачатку года АЗС на вуліцы Чуйкова рэалізавала больш за 27 тон дызелю гэтай маркі.

Заплаці падаткі…

Пачаўся перыяд прыёму ад грамадзян дэкларацый аб даходах, які прадоўжыцца да першага сакавіка. Падатковая інспекцыя раіць не адкладваць гэту працэдуру на апошнія дні. Летась свае даходы прадэкларавалі 102 грамадзяніна, у даход дзяржавы было даналічана больш за 60 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>