Навіны: дзень за днём

Турыстычная будучыня
У актавай зале райвыканкама прайшла чарговая канферэнцыя ўдзельнікаў міжнароднага праекта “Вада, прырода і людзі ў ландшафце, які знікае: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Беларусі і Расіі”. Ад Лепельшчыны ў ёй прынялі ўдзел больш за 15 гаспадароў аграсядзібаў, якія ўжо ўключаны ў праграму. Каардынатар праекта з беларускага боку старшыня БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова адзначыла пэўныя поспехі лепяльчан, пры гэтым было ўказана на патрэбу далейшага росту, развіцця.

Сантыметры і тоны
З пачатку месяца на Лепельшчыне выпала шмат снегу, вышыня покрыва перавышае 20 сантыметраў. Супрацоўнікі ДЭУ-37 выехалі на дарогі ў першы ж дзень, стараючыся падтрымаць важнейшыя транспартныя артэрыі ў працаздольным стане. За першую палову месяца на падпарадкаваныя ім участкі дарог было высыпана больш за 2700 тон пясчана-солевай сумесі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>