Практыка навучэнцаў

Дапамагаюць на палявых уборачных работах вяскоўцам навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа і дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Іх працу можна лічыць яшчэ і вытворчай практыкай, падчас якой моладзь бліжэй знаёміцца з выбранымі прафесіямі. Амаль за месяц шчыравання на палетках навучэнцы ліцэя паднялі 93,5 тоны льнотрасты і накапалі 241 тону бульбы, выхаванцы каледжа паднялі 370 тон трасты, а бульбы накапалі 320 тон.
У вобласці шмат іншых навучальных устаноў аграрнага профілю аказвалі дапамогу ў сельгасработах.

Аднак лепяльчане аказаліся ў ліку лепшых. Абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК праводзіла спаборніцтва ў дзвюх групах: прафесійныя ліцэі і каледжы, а таксама вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
У першай групе навучэнцы Лепельскага дзяржпрафліцэя занялі другое месца. У другой групе выхаванцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа — першае.
Рашэннем абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК прафсаюзным арганізацыям дзяржпрафліцэя і аграрна-тэхнічнага каледжа ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры сем мільёнаў рублёў за першае месца і шэсць мільёнаў — за другое. Прафкам каледжа на прэмію набыў ноўтбук і апаратуру для актавай залы, а прафкам ліцэя — відэакамеру і радыёмікрафон.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>