Вучыліся настаўнікі

Нядаўна група настаўнікаў, якая працуе над інавацыйным праектам, прыняла ўдзел у семінары-практыкуме “Развіццё інтэлектуальных уменняў вучняў сродкамі міжпрадметнай інтэграцыі”, які прайшоў на базе БДПУ імя М. Танка. Настаўнікі прайшлі курс навучання рэфлексіўным методыкам.

У семінары ўдзельнічалі таксама педагогі школ Салігорска, Светлагорска, Дзятлава.
Аздараўленчы летнік
На канікулах у гімназіі працаваў аздараўленчы летнік на трыццаць чалавек. Вучні малодшага ўзросту добра адпачылі, змястоўна правялі час. У летніку працавалі два педагогі-арганізатары, настаўнік фізкультуры, выхавальнік. Дзяцей чакалі пазнавальна-забаўляльныя гульні на розную тэматыку: віктарыны па спартыўнай алімпіядзе-2012 і правілах дарожнага руху, час творчасці, на якім малявалі праекты будучыні, спартландыя і г.д. Па выніках конкурсаў пераможцы атрымалі прызы і падарункі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>