Будаўніцтва жылля

За дзевяць месяцаў бягучага года ў нашым раёне на жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 24, 6 мільярда рублёў інвестыцый, што складае 53 працэнты да адпаведнага перыяду мінулага года і 13, 4 працэнта да агульнага аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал. Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці, у тым ліку індывідуальнымі забудоўшчыкамі, пабудавана 105 кватэр агульнай плошчай дзесяць тысяч 499 квадратных метраў, што складае 83, 7 працэнта да студзеня — верасня мінулага года.


Асноўныя крыніцы фінансавання жыллёвага будаўніцтва — гэта крэдыты банкаў і ўласныя сродкі насельніцтва. Так, за лік крэдытаў за студзень — верасень бягучага года пабудавана чатыры тысячы 219 квадратных метраў, а за лік уласных сродкаў насельніцтва — шэсць тысяч 112 квадратных метраў жылля.
Аддзел статыстыкі Лепельскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>