Улада і жыццё: Бароўскі сельсавет

Адміністрацыйныя працэдуры
За першае паўгоддзе сельвыканкам выканаў 586 адміністрацыйных працэдур. Гэта выдача рознага роду даведак, рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, актаў устанаўлення бацькоўства, пашпартоў, рэгістрацыі (прапіскі) і г.д.
Дарэчы, сёлета ў Бароўцы ўжо зарэгістравалі дваццаць пяць шлюбаў, на пяць болей за адпаведны перыяд мінулага года. Нарадзілася васямнаццаць новых жыхароў сельсавета.

Выбралі Бароўку
Зарэгістраваць шлюб у Бароўцы вырашылі дзве пары з Каменя і адна з Лепеля. Што паўплывала на іх рашэнне? Магчыма, новы будынак сельсавета, уведзены сёлета ў эксплуатацыю. Наведзены парадак і на прылеглай да яго тэрыторыі: растуць на клумбах кветкі, выкладзена пліткаю дарожка, зроблены лавачкі ў скверыку. Заасфальтаваны прылеглы да скверыка ўчастак дарогі. Прыемна засведчыць памятную падзею ў сваім жыцці менавіта ў такім прыгожым добраўпарадкаваным будынку.
Добраўпарадкаванне
Сёлета быў праведзены капітальны рамонт у дамах №11 і 12 – замена балконаў, устаноўка новых акон на пляцоўках. У будынку, дзе размешчаны аддзел па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, мянялі дах, вокны, фарбавалі. Была добраўпарадкавана тэрыторыя вакол цэнтра культуры і адпачынку, адрамантавана дарога ля яго, ганак абкладзены пліткаю. Рамонт праведзены і ў філіяле ўнівермага, які значна папрыгажэў — устаноўлена новае абсталяванне, абуладкаваны ганак і г.д. Навядзенне парадку працягваецца.
Верыць і памятаць
Наладжана плённае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі духавенства, вернікамі.
У пасёлку ўстаноўлена капліца са студняю, купеллю, абуладкавана прылеглая да яе тэрыторыя. Адрамантавана і мясцовая царква, дзе атынкаваны сцены, заменена падлога.
Падтрымліваецца парадак і ля трох памятных знакаў, устаноўленых у гонар падзеяў Вялікай Айчыннай вайны і загінулых на той вайне, а таксама воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Дарогі і дрэвы
Камісія абследавала дрэвы ў Бароўцы і вызначыла, што каля трыццаці з’яўляюцца аварыйнымі. Выразаць іх будуць мясцовыя камунальнікі.
Даводзяцца да ладу дарогі. Толькі на рамонт дарогі ад уваходу ў пасёлак да дома №11 затрачана каля ста мільёнаў рублёў. 30 — 35 мільёнаў пайшло на ямачны рамонт дарог і каля двух з паловай мільёнаў – на разметку дарожнай сеткі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>