Они славу предков нести через годы …

dinastiyaДынастыі на любым прадпрыемстве заўсёды выклікаюць вялікую павагу. Якое б свята ні адзначалі ў сям’і, за сталом звычайна пачынаюцца размовы пра працу. Сама заўважала такую тэндэнцыю сярод родных і блізкіх.

Незаўважна пачынаеш разумець, як ідуць справы на тым ці іншым прадпрыемстве, якія традыцыі там існуюць. А калі амаль усе члены сям’і працуюць на адным прадпрыемстве, у іх з’яўляецца высокая адказнасць за абраную справу. Гэтыя рысы характэрныя для тых, хто з пакалення ў пакаленне застаецца верным прафесіі.
Звычайна дынастыі ствараюцца на буйных вытворчых прадпрыемствах. Сёння нашы героі – дружная сям’я Бара­дзейка-Гузянок. Яны на сваім прыкладзе даказалі, што магчымасць мець значныя дасягненні ў жыцці ёсць у кожнага, незалежна ад таго, якой дзейнасцю ты займаешся.

Як усё пачыналася…
Родапачынальнікам дынастыі на буйным прадпрыемстве Лепельшчыны стала Ніна Барадзейка, якая 22 красавіка 1968 года прыйшла працаваць у кансервавы цэх Лепельскага малочна-кансервавага камбіната. Ёй было ўсяго 19 гадоў, і дзяўчына на той час яшчэ не ведала, што ўся яе працоўная дзейнасць пройдзе на камбінаце, а працоўны стаж складзе больш за 35 гадоў.
Ніна Васільеўна з часам стала загадчыцай склада гатовай прадукцыі. Трэба сказаць, што на яе была ўскладзена велізарная адказнасць, бо адсюль малочная прадукцыя паступае да спажыўца.
Жанчына ўвесь час працы на прадпрыемстве была захоп­лена справай. Гэтую любоў перадала і дзецям.
У 1994 годзе паступіла на завочнае аддзяленне ў Магілёўскі ўніверсітэт харчавання дачка Людміла і, зноў жа, пачала свой працоўны шлях на прадпрыемстве. За час працы асвоіла шэраг рабочых прафесій, а пасля заканчэння ўніверсітэта працавала тэхнолагам аддзела нарыхтовак, вядучым інжынерам па якасці. Сёння Людміла Фёдараўна ўзначальвае вытворчую лабараторыю, надае вялікую ўвагу функцыянаванню міжнародных сістэм якасці, укаранёных на прадпрыемстве.
Пазней, у 1997 годзе, на камбінат прыйшоў працаваць і брат Андрэй Фёдаравіч, які і зараз сядзіць за рулём малакавоза.
Часам здараецца, што на працоўным месцы пераплятаюцца лёсы людзей. Гэтая сям’я – не выключэнне.
Ёсць такое меркаванне, што мужу і жонцы лепш не працаваць разам: вялікая рызыка стаміцца адзін ад аднаго. Аднак вопыт нашых герояў абвяргае гэты стэрэатып.
Муж Людмілы Фёдараўны, Сяргей Скавародка, працуе інжынерам-механікам. Доб­рая праца абсталявання кансервавага цэха – гэта яго заслуга. Стаж на прадпрыемст­ве ў мужчыны складае 23 гады. А жонка Андрэя Фёдаравіча, Юлія Мікалаеўна, – інжынер-радыёлаг. Жанчына ажыццяўляе радыяцыйны кантроль за сыравінай і гатовай прадукцыяй. За высокія прафесійныя дасягненні Юлія і Андрэй занесены на Ганаровую дошку прадпрыемства па выніках 2019 года.
Працоўная дынастыя Барадзейка цесна злучана роднаснымі і прафесійнымі вузамі з дынастыяй Станіслава Гузянка. Станіслаў Віктаравіч амаль 25 гадоў працуе токарам у службе галоўнага механіка, хутка і дакладна выконвае заказы механічнай службы і вытворчых цэхаў па рамонце абсталявання.
Традыцыі працоўнай ды­настыі працягваюць сын Ігар, які працуе апаратчыкам вытворчасці сухіх малочных прадуктаў з 2005 года, і дачка Кацярына – прыёмшчык малочнай прадукцыі. Маладое пакаленне пераймае вопыт старэйшых і прымяняе новыя метады ў рабоце, хутка асвойвае тэхналогіі і абсталяванне, якія ўкараняюцца на прадпрыемстве, прымае актыўны ўдзел у спартыўным і грамадскім жыцці.
Працоўная дынастыя Барадзейка-Гузянок плённа працуе практычна на ўсіх этапах вытворчага працэсу, пачынаючы ад дастаўкі сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. А прадукцыя, якую яны выраб­ляюць, карыстаецца нязменным попытам не толькі ў Рэс­публіцы Беларусь, а і далёка за яе межамі.
Нашы героі – выдатнае пацверджанне таму, што вельмі важна быць адданым сваёй справе на карысць Баць­каўшчыны. А гэта – аснова роск­віту і стабільнасці нашага грамадства.
Не магу не адзначыць, што на Лепельскі малочна-кансервавы камбінат заўсёды цягнулася і цяпер імкнецца ўладкавацца на працу мо­ладзь. Заработная плата і магчы­масць кар’ернага росту – на гэтыя пункты асабліва звяртаюць увагу маладыя людзі.
Дарэчы, калектыў прадпрыемства жыве не толькі працоўнымі буднямі. На працягу года тут праводзяцца культурныя, інтэлектуальныя і спартыўныя мерапрыемствы, у якіх з задавальненнем удзель­нічаюць многія работнікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>