Лепельчане — в составе делегации Витебской области

Дзень беларускага пісьменства –- светлае і жыццярадаснае свята, якое штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня ў самых розных кутках Беларусі і толькі менавіта на малой Радзіме многіх знакамітых паэтаў і пісьменнікаў, іншых адметных дзеячаў нацыянальнай культуры. “Сёлета адно з самых славутых святаў незалежнай Беларусі гасцінна вітаюць Бялынічы –- вядомы цэнтр духоўнасці зямлі беларускай, адметны куток Магілёўшчыны з багатай гісторыяй і надзвычай прыгожай прыродай, знакаміты сваімі таленавітымі творцамі, — адзначыў у сваім прывітанні ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. –- Упэўнены, гэтыя вераснёўскія сустрэчы –- добрая падстава для кожнага яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якіх бы поглядаў яны не прытрымліваліся, заўсёды аб’ядноўваюць матчына мова, адзіны лёс і Бацькаўшчына”.

Дэлегацыю Віцебскай вобласці, якая складалася з літаратараў Прыдзвінскага краю, у тым ліку лепяльчан, членаў ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міколы Гарбачова і Святланы Якубоўскай, узначальваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў.

Выдатным пачаткам свята стала прэзентацыя новага будынка раённага мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, пабудаванага за апошнія два гады, цэнтральнымі экспанатамі якога сталі не толькі знакамітыя карціны гэтага мастака, а і фрэска “Узыходжанне на Галгофу”, што яшчэ ў канцы 70-х гадоў дваццатага стагоддзя была выратавана і рэстаўравана з разбуранага манастыра кармялітаў у Бялынічах.

Не пакінула нікога раўнадушным і ўрачыстае адкрыццё побач з велічным праваслаўным храмам іконы Бялыніцкай Божай Маці выкананай ў бронзе і граніце мастацкай кампазіцыі “З’яўленне іконы”, у якой прыгожа адлюстравана святая апякунка тутэйшых мясцін разам з анёлам.

Галоўная сцэна свята была зладкавана на вуліцы Савецкай горада. На ёй прайшоў гала-канцэрт урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства пад сімвалічнай назвай “Беларускі тэкст”. Яго асноўнымі тэмамі сталі 75-годдзе Вялікай Перамогі і завяршэнне трылогіі Малой радзімы. Тут была раскрыта і галоўная кніжная інтрыга года –- свае ўзнагароды атрымалі пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі, у тым ліку ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” перамог і быў ушанаваны адпаведным чынам ураджэнец Віцебшчыны, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ігар Пракаповіч за напісаную і выдадзеную ім летась кнігу “Пастаўшчына” з серыі “Падарожжа па родным краі”. Не маглі не выклікаць бурныя апладысменты і воклічы захаплення эстрадныя выступленні Анатоля Ярмоленкі, Алены Ланской, Аляксандра Саладухі, Руслана Аляхно, вакальнай групы “Чысты голас”, ансамбля народнай музыкі “Свята” і іншых вядомых артыстаў. Парадавалі сваім непаўторным талентам і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Жывая класіна” –- юныя чытальнікі з усёй Беларусі. Была праведзена і сімвалічная перадача эстафеты Дня беларускага пісьменства наступнай літаратурнай сталіцы. У 2021 годзе прыме ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства горад Капыль Мінскай вобласці.

Цэлы дзень у Бялынічах доўжыліся разнастайныя святочныя падзеі. Найбольш вядомыя беларускія паэты і празаікі выступалі, знаёмілі прысутных са сваімі новымі творамі як на галоўнай сцэне свята, так і на асобна зладкаванай літаратурнай пляцоўцы “Слова пісьменніка”. Тут можна было не толькі пагартаць, купіць друкаваныя выданні, якія спадабаліся, а і нават пагутарыць з іх аўтарамі.

Быў зладкаваны сапраўдны фестываль кнігі. Навінкі прадставілі лепшыя выдавецтвы Беларусі. Прынамсі, выдавецтва “Мастацкая літаратура” прэзентавала кнігу галоўнага рэдактара бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю” Міхаіла Карпечанкі “Імёны ў кантэксце эпох” і зборнік літаратурных замалёвак іншых тутэйшых творцаў пад назвай “Васільковае поле Айчыны”.20200906_104716 img_8751 img_8808

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>