Чтобы дети жили в счастливой стране!

img_75141 верасня – гэта асабліва хвалюючы, незабыўны дзень не толькі для вучняў, а і для настаўнікаў. Дзецям хочацца хутчэй сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, убачыць любімых педагогаў, якія глядзяць на сваіх вучняў з асаблівай пяшчотай.

Першы раз у першы клас дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля» сёлета пойдзе Захар Лях. Першай настаўніцай хлопчыка будзе Таццяна Чаславаўна Захарэнка. Як адзначыў Захар, яму вельмі хочацца ісці ў школу. Менавіта тут ў свой час вучы­ліся яго бацькі Аляксандр і Алеся, а бабуля Аліна Леанідаўна Корсак не адзін дзясятак год працавала настаўніцай англійскай мовы, была намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце, а зараз працуе кіраўніком музея гісторыі ўстановы адукацыі і настаўнікам англійскай мовы.
Захар расце актыўным і цікаўным хлопчыкам. Ён ахвотна дапамагае свайму дзядулю спраўляцца з хатнімі справамі, катаецца на веласіпедзе, самакаце, выдатна малюе і ўмее хутка скласці канструктар «Лега». Да таго ж Захар займаецца ў секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання «Таэквандо» ў трэнераў Іны Паповай і Юрыя Галузы. У мінулым годзе хлопчык удз­е­л­­ь­нічаў у рэспубліканскіх спаборніцтвах, адкуль прывёз медаль.
Знайшла сваё прызванне ў настаўніцкай прафесіі і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №3 Анастасія Ігнатовіч. Анастасія Аляксандраўна – дастойная прадаўжальніца сямейнай дынастыі настаўнікаў. Не адзін дзясятак год аддала рабоце педагога яе бабуля Антаніна Піліпаўна Каралёва. Маці, Галіна Мікалаеўна Кажан, – настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1. У свой час атрымала спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў і цётка Анастасіі Аляксандраўны Святлана Васільеўна Балаева, якая зараз працуе выхавальнікам у Поўсвіжскім дзіцячым садзе. Шмат год прысвяціла рабоце з дзецьмі і другая цётка настаўніцы Вольга Мікалаеўна Ігнатовіч.
Пасля заканчэння дзевяці класаў сярэдняй школы №3 Анастасія Аляксандраўна з лёгкасцю паступіла ў Полацкі дзяржаўны педагагічны каледж. Чатыры гады працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня сярэдняй школы №1, затым 7 год была настаўніцай пачатковых класаў СШ №3 і вось ужо трэці Дзень ведаў Анастасія Аляксандраўна сустракае ў якасці намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце.
– Што самае галоўнае ў працы настаўніка? – пытаюся ў педагога.
– Самае галоўнае – гэта нашы дзеці. Мы павінны зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб яны з задавальненнем вучыліся, былі здольнымі спецыялістамі і жылі ў светлай і шчаслівай краіне. На школьнай лінейцы гляджу на маленькіх першакласнікаў – і ад душы жадаю: «У добры шлях, нашы дарагія!»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>