Одиннадцатая уборочная компания

img_7926Сяргей Чуес, які не першы год шчыруе на полі, зноў у ліку перадавых кіроўцаў раёна.

Вельмі здзівіўся, калі на першай штотыднёвай Дошцы гонару, прысвечанай перадавікам жніва, у №60 (11825) за 28 ліпеня бягучага года не знайшоў імя кіроўцы СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Сяргея Чуеса. Аднак праз тыдзень у наступнай зводцы за 4 жніўня яго прозвішча ўжо ішло першым радком.

У другой жа палове дня мы сустрэліся асабіста і, як належыць, непасрэдна на жыт­нёвым полі. Якраз ішла ўборка збожжа за вёскай Старыя Валосавічы.
На ўскрайку поля стаяла два аўтамабілі – транспартны і пажарны. Ля першага размову вялі галоўны аграном СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Уладзімір Судак і кіроўца гаспадаркі Сяргей Чуес.
– Сяргей, сёлетняя ўборачная кампанія ў цябе якая па ліку? – спытаў аграном.
Кіроўца пачаў успамі­наць. – Першая, другая… ­Адзінаццатае лета адвожу зерне ад камбайнаў!
– Калі ўлічыць, што кожны год ты ў лідарах, адвозячы па тысячы тон, то можна лічыць, што як мінімум 10 тысяч тон ужо за табой! – заўважаю.
– І гэта толькі непасрэдна ад камбайнаў, – дапаўняе кіроўца. – А калі ўлічыць, што за ўборачную перавожу не адну тысячу, дадаць збожжа, перавезенае з нашых зернесховішчаў на камбінаты хлебапрадуктаў, рапс на алееэкстракцыйны завод у Віцебск, мінеральныя ўгнаенні ў гаспадарку, запчасткі і іншае, атрымаецца, што мне ў пяць разоў удалося перавы­сіць гэту лічбу, а можа і больш. Хто ўжо можа падлічыць…
– Як толькі тэхніка вытрымлівае?
– Гэты МАЗ у добрым стане. Ён аснашчаны рухавіком і каробкай перадач Mercedes. Спецыялісты з сэрвіснага цэнтра неяк абмовіліся, што пры належным доглядзе гэтыя агрэгаты, якія, дарэчы, з’яўляюцца галоўнымі ў любым аўтамабілі, будуць спраўна працаваць доўгія гады. А вось на металічных дэталях кузава кабіны, месцамі нават інтэнсіўна, стала з’яўляцца іржа.
– Памятаю, у мінулым годзе разам з табой на поле прыязджаў сын Андрэй. Дзе хлопчык сёння?
– Летась мы сустракаліся на полі за аграгарадком Стаі, блізка ад майго дома. Зараз жа мы працуем за вёскай Старыя Валосавічы. Калі прывезці сюды, за 50 кіламетраў малога, ён стоміцца, пачне скардзіцца. Няхай лепей пакуль што дома пабудзе. Вазьму Андрэя на працу ў другі раз, калі будуць карацейшыя рэйсы.
Тым часам на камбайне была запушчана мігцелка і адкінуты выгрузны шнэк, які падаваў сігнал, што зерневы бункер ужо запоўнены. Сяргей сеў за руль, запусціў рухавік – і машына мерна пайшла.
– Сёлета, гляджу, адносна суха, можна свабодна ез­дзіць па палетках, не баючыся забуксаваць, не тое, што летась, – заўважаю. – Нават з прычэпам.
– Цяпер сапраўды ўсталяваліся сонечныя, пагодлівыя дні, – кажа Сяргей. – Аднак у першыя дні ўборачнай дажджыла. На палетках з гліністай глебай было асаб­ліва небяспечна.
Дарэчы, хачу звярнуць увагу, што ўсе мае суразмоўцы тым ці іншым чынам звязаныя з сельскай гаспадаркай, у размовах абавязкова закранаюць тэму надвор’я. Толькі ад надвор’я зале­жыць, паспеем мы своечасова ўбраць неблагі ўраджай ці не. Тэхніка ў асноўным працуе без збояў, паліва і іншых змазачных матэрыялаў хапае, людзі маюць належны вопыт і кваліфікацыю, у іх ёсць жаданне ўдала завяршыць земляробчы сезон. Замарудзіць ход работ можа толькі адно – дажджы.
Між тым камбайн выгрузіў бункер пшаніцы, аказалася роўна палова кузава. Яшчэ гадзіна-паўтары працы – і можна будзе рушыць у рэйс на збожжаток у аграгарадок Стаі.
Зерне жыта цёмнае, не такое чырвона-сонечнае, як пшаніца, затое такое ж важкае. Аўтамабіль ад’язджаў са значным гулам.
У Сяргея Чуеса, як і ў большасці земляробаў, у бліжэйшы месяц праца будзе ісці па напружанаму графіку. Мужчына пачынае працу а сёмай га­дзіне раніцы, калі не раней, а дахаты вяртаецца апоўначы, калі з поля будзе прывезена апошняя тона намалочанага збожжа. Менавіта ў гэтым і захоўваецца галоўны сакрэт і залог поспеху.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>