“Беларусь — наша, яна любімая. А любімую не аддаюць”

img_7340Некалькі соцень жыхароў Лепельскага раёна сталі ўдзельнікамі аўтапрабегу ў падтрымку Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі.

25 жніўня на плошчы Свабоды г. Лепеля было асабліва ажыўлена. Адзін за другім на плошчу прыязджалі аўтамабілі, з салонаў якіх развяваліся дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь. Менавіта тут, на плошчы, рыхтаваўся да старту аўтапрабег у падтрымку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Сабралася больш за 200 аўтамабіляў.

Стаць удзельнікамі аўтапрабегу пажадалі прадстаўнікі райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама работнікі гарадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый. Для таго, каб падтрымаць сваіх калег і пабачыць яркае мерапрыемства, на плошчы сабраліся шматлікія лепяльчане.

img_7412…Пад бадзёрыя воклічы ”За Беларусь!” аўтамабілі выстройваюцца ў доўгую калону, якая шчыльным кольцам акружыла плошчу Свабоды. Удзельнікі прабегу накіраваліся ў бок вуліцы Данукалава, павярнулі на вуліцу Барысаўскі тракт і адтуль выехалі на вул. Чуйкова — адну з галоўных транспартных артэрый Лепеля. Вельмі прыемна было бачыць многіх жыхароў раёна, якія выйшлі падтрымаць удзельнікаў аўтапрабегу, сустракаючы іх бадзёрым прывітаннем: “Мы — з вамі!” і “За Беларусь!” Калона аўтамабіляў прайшла па вуліцы Чуйкова, затым рушыла на трасу “Мінск — Віцебск”, учыніла аб’езд кальца на перакрыжаванні дарог “Лепель — Віцебск” і “Лепель — Полацк”, а затым вярнулася ў г. Лепель.

Знаходзячыся ў адным з аўтамабіляў, які рухаўся ў калоне, я адчувала асаблівы гонар за сваю краіну, за людзей, адданых сваёй Радзіме, якія любяць яе ўсім сэрцам і даказваюць гэта сваёй штодзённай бездакорнай працай. Многія жанчыны, якія сталі ўдзельніцамі важнай дзеі, не маглі стрымаць слёз радасці.

img_6505— Калі я даведалася пра тое, што ў Лепелі вядзецца падрыхтоўка да аўтапрабегу, ні хвіліны не раздумваючы, вырашыла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, — расказвае справавод дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” Надзея Якаўлева. — Уражанні ад падзеі немагчыма выказаць словамі. Я ганаруся сваёй роднай краінай, Лепельшчынай, дзе працую і жыву са сваёй сям’ёй. Вельмі прыемна заўважаць, як з кожным годам Лепель становіцца ўсё больш дагледжаным, утульным і прыгожым. Адзін за другім тут узводзяцца новыя дамы, набываюць новае аблічча тэрыторыі арганізацый і прадпрыемстваў, ствараюцца неабходныя ўмовы для дзяцей.

img_7358Паколькі я працую ў сацыяльнай службе, добра ведаю, якая значная падтрымка з боку дзяржавы аказваецца людзям, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, інвалідам, няпоўным сем’ям і г.д. Я ўпэўнена ў тым, што мы ідзём па правільным шляху і будуем надзейную будучыню краіны. Лічу мудрым выказванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу: “Беларусь — наша, яна любімая. А любімую не аддаюць”. Свой голас у час выбараў я аддала за Аляксандра Лукашэнку, а разам з гэтым — за моцную і квітнеючую Беларусь!

00128-00_00_48_43-nepodvizhnoe-izobrazhenie002 00128-00_02_56_12-nepodvizhnoe-izobrazhenie014Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.

На здымках:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>