«Сохраним мир и покой в родной стране!»

img_6457Вера Маліноўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна», прысвяціла любімай прафесіі больш за сорак год.
Самаадданы педагог выхавала не адно пакаленне здольных вучняў, якія знайшлі сваю дарогу ў жыцці, сталі выдатнымі спецыялістамі ў розных галінах. Аднак Вера Піліпаўна – не толькі цудоўны настаўнік, а і чалавек з цвёрдай грамадскай пазіцыяй. Яна ганарыцца сваёй Радзімай і захапляецца шматлікімі поспехамі землякоў, якія штодзённай бездакорнай працай умацоўваюць дабрабыт дзяржавы. На мінулым тыдні Вера Маліноўская ў складзе дэлегацыі Лепельскага раёна стала ўдзельніцай грамадска-культурнай акцыі «Беларусь – гэта мы!».
Пасля ўдзелу ў гэтай важнай падзеі Вера Піліпаўна па­дзялілася сваімі ўражаннямі:
– Напярэдадні акцыі я знаходзілася па асабістых справах у сталіцы. Аднак, калі даведалася, што жыхары Лепельшчыны збіраюцца наведаць Віцебск для падтрымкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, я пакінула ўсе свае клопаты і вырашыла далучыцца да землякоў. Я збіралася звярнуцца да жыхароў краіны са сцэны, але загадзя не рыхтавала ніякай прамовы. Усе мае словы ішлі ад шчырага сэрца, ад душы.
Я ўспомніла, як прыблізна тры гады таму праводзіла ўрок беларускай літаратуры ў Бароўскай сярэдняй школе. Урок быў прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны… Мы гаварылі пра тое, як шмат пакут давялося перанесці лю­дзям – нашым бацькам і дзядулям, колькі гора прынесла з сабой жудаснае ліхалецце. Мы ўспомнілі і пра страшныя падзеі, якія ў той час адбываліся ва Украіне. І раптам з вачэй адной дзяўчынкі пацяклі слёзы. Як аказалася, яна разам са сваёй сям’ёй жыла ва Украіне і знайшла паратунак у Беларусі. Дзяўчынка расказала, як ёй разам з роднымі прыходзілася ўцякаць ад выбухаў, хавацца ў склепе, як на яе вачах быў узарваны суседні дом, дзе загінула ўся сям’я. Вядома, што ўспаміны вучаніцы закранулі сэрцы кожнага з нас. Мне здалося, што яе аднакласнікі ў той дзень пасталелі на некалькі год. Яны зразумелі, што такое вайна, і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб яна не паўтарылася ніколі.
І работнікі, і калегі з Бароўскай сярэдняй школы размаўляюць на розных мовах: рускай, беларускай, украінскай, армянскай… Аднак калі мы збіраемся разам, мы кажам на нашай, роднай мове. Чаму ж у нас жадаюць яе адняць?
У нашай краіне ніхто не забараняе наведваць любы храм – праваслаўны або каталіцкі, быць прыхільнікам той ці іншай веры, гаварыць на рускай або беларускай мове. Таму мы актыўна падтрымліваем палітыку Прэзідэнта краіны. Кожны з нас мае права на свой выбар, але ніхто не мае права абражаць іншых. Ні ў адным сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка не выказваў знявагу ў адрас сваіх апанентаў. За тое, што сёння мы жывём у мірнай краіне, што не чуем варожых стрэлаў, што нашы хлопцы не ваююць у «гарачых кропках» і мы сябруем з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, мы павінны нізка пакланіцца Прэзідэнту нашай краіны.
Я звяртаюся са шчырымі словамі падзякі да нашых дарагіх хлопцаў у пагонах, маіх вучняў, якія берагуць нашы мір і спакой. Людзям жа, якія сёння выступаюць супраць палітыкі Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь, я хачу сказаць: «Родная зямля вас заўсёды прытуліць да сябе. Колер сцяга Перамогі – чырвоны. Нам не трэба вайны! Давайце зберажом мір і спакой у роднай краіне!»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>