У района — надежное будущее

img_3683Стабільнае развіццё раёна забяспечвае выкананне шэрага паказчыкаў. Гэта работа прамысловасці, будаўніцтва жылля, стварэнне новых рабочых месцаў, рост рознічнага тавараабароту і г.д. Пра выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, работу арганізацый і прадпрыемстваў раёна пойдзе наша размова ў інтэрв’ю са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам.

Асноўныя паказчыкі развіцця
– Міхаіл Леанідавіч, ведаючы пра многія паказчыкі развіцця раёна, нам ёсць чым ганарыцца. Прывя­дзіце, калі ласка, канкрэтныя прыклады.
– За студзень – чэрвень бягучага года пралічваецца выкананне паказчыка па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў, новых арганізацый, а таксама мэтавым паказчыку па энергазберажэнні.
Да адпаведнага перыяду мінулага года забяспечаны рост рознічнага тавараабароту. Атрымана станоўчая рэнтабельнасць продажаў, зніжаны ўзровень затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, прыцягнута 36 тысяч долараў ЗША замежных інвестыцый на чыстай аснове, а таксама ўве­дзена ў эксплуатацыю 1727 метраў квадратных агульнай плошчы жылля.

Прамысловасць
– Неаспрэчным з’яўляецца той факт, што аснову стабільнага развіцця раёна складае работа прамысловасці. Ад таго, як працуюць прадпрыемствы, у многім залежыць дзейнасць іншых галін.
– Безумоўна, развіццё прамысловасці з’яўляецца галоўным паказчыкам развіцця. Нам удалося дасягнуць нядрэнных вынікаў. У студзені – чэрвені бягучага года прамысловымі прадпрыемствамі раёна выпушчана прадукцыі, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму звыш 111, 8 мільёна рублёў, або 102, 4 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.
На долю двух прыбытковых прамысловых арганізацый – філіяла «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і філіяла «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» прыходзіцца 90 працэнтаў вытворчасці прамысловай прадукцыі.
У першым паўгоддзі бягучага года працягваецца работа па пашырэнні асартыменту прадукцыі, якая выпускаецца, змяненні структуры і павышэнні яе якасці.
Філіялам «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» асвоена вытворчасць кефіру 3,2 працэнта тлустасці ў плёнку аб’ёмам па 0, 2 кг, 0,5 і 0,9 кг. Вядзецца работа па асваенні вытворчасці масы тварожнай 8 працэнтаў па 0,25 кг у лінкавер.
Для пашырэння наменклатурнага шэрага прадукцыі, якая выпускаецца, і павелічэння аб’ёмаў сёлета ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» асвоена і запушчана ў вытворчасць дзесяць новых найменняў шасцерняў для ААТ «Мінскі завод шасцерняў». Пашыраецца наменклатура новай прадукцыі па іншых заказах. Прадпрыемствам вырабляюцца металаканструкцыі па чарцяжах заказчыка, выпускаецца прадукцыя з дрэва і ламініраваных драўняна-стружкавых пліт. Аказваюцца таксама паслугі па перапрацоўцы давальніцкай сыравіны, паслугі насельніцтву па вырабе і рэстаўрацыі дэталяў. Вядуцца рамонт і рэстаўрацыя камплектуючых да сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб’ём іншых заказаў за 6 месяцаў бягучага года склаў 267 тысяч рублёў, што на 12 працэнтаў вышэй адпаведнага перыяду мінулага года. Абноўлены асартымент прадукцыі, якая выпускаецца філіялам Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам», асвоена 8 найменняў хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
Прамысловы комплекс раёна за студзень – май сёлета працуе з прыбыткам, рэнтабельнасць продажаў склала 7, 2 працэнта. Зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі работ, паслуг у гэтай галіне па выніках за студзень – сакавік забяспечана на ўзроўні «мінус» 3, 7 працэнта.

Сельская
гаспадарка
Неад’емнай часткай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з’яўляецца дзейнасць сельскай гаспадаркі. Якіх жа паказчыкаў удалося дасягнуць у гэтай галіне?
– За першае паўгоддзе бягучага года тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях склаў 97,1 працэнта.
Па стане на 27 ліпеня бягучага года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна нарыхтавана 17,9 тысячы тон кармавых адзінак травяных кармоў, у тым ліку на ўмоўную галаву – 14,5 цэнтнера кармавых адзі­нак (больш на 3,1 да адпаведнага перыяду мінулага года). Найбольшы аб’ём нарыхтовак травяных кармоў на адну ўмоўную галаву забяспечаны ў ААТ «Лепельаграсэрвіс» – 19,7 цэнтнера кармавых адзінак, УП «Пражэктар-Агра» – 15,4 ц.к.адз., ДСГУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя» – 19,5, а КУВСГП «Лепельскае» – 16,3 цэнтнера кармавых адзі­нак, што больш узроўню мінулага года.
За першае паўгоддзе рэалізавана жывёлы і птушкі ў жывой вазе 5649,2 тоны, што на 38,6 тоны, або 0,7 працэнта больш узроўню мінулага года, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 652,4 тоны (97,6 працэнта), свіней – 2417,4 тоны (98,4 працэнта), а птушкі – 2579,4 тоны (103,8 працэнта).
Прырост вытворчасці прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы забяспечылі ААТ «Чарэйшчына» – 125,2 працэнта, СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» – 118, 4 працэнта, ААТ «Ладасна» – 114,4 працэнта, ААТ «Лепель­аграсэрвіс» – 107,4 працэнта. Павялічылі вытворчасць малака ААТ «Чарэйшчына» – 114, 6 працэнта, ААТ «Лепельаграсэр­віс» – 103, 6 працэнта, ААТ «Ладасна» – 102, 5 працэнта.
За 6 месяцаў бягучага года ўсе сельгасарганізацыі павялічылі колькасць буйной рагатай жывёлы, прырост пагалоўя склаў 841 галаву. Найбольшы прырост забяспечылі ААТ «Чарэйшчына» – на 15,2 працэнта, ААТ «Ладасна» – 10,7 працэнта, і ААТ «Лепельаграсэр­віс» – 8 працэнтаў.
– Міхаіл Леанідавіч, вядома, што гарантам стабільнага развіцця раёна з’яўляецца арганізацыя занятасці насельніцтва…
– Так. У рамках рэалізацыі Плана дзейнасці ў раёне вя­дзецца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні занятасці насельніцтва.
Па аператыўных даных за 6 месяцаў бягучага года працаўладкавана на новыя рабочыя месцы 88 чалавек (176 працэнтаў ад паўгадавога задання), у тым ліку 84 грама­дзяніны – за кошт стварэння новых вытворчасцяў і 4 чалавекі – за кошт стварэння новых прадпрыемстваў.
Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата па відах эканамічнай дзейнасці і арганізацыях раёна за студзень – чэрвень 2020 года склала 870,7 рубля. Тэмп росту да мінулага года склаў 112,8 працэнта, за чэрвень – 943,7 рубля. Тэмп росту да мінулага года склаў 115,4 працэнта пры сярэднеабласным пакапзчыку 114,8 працэнта.
За ўсімі высокімі паказчыкамі кіпіць няспынная праца добрасумленных работнікаў, выдатных спецыялістаў, якія складаюць гонар раёна.
Можна з упэўненасцю сказаць, што развіццё Лепельскага раёна ідзе планамерна. Зладжана працуюць арганізацыі, прадпрыемствы, будуецца жыллё для маладых сем’яў, а гэта значыць, што ў раёна ёсць надзейная будучыня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>