Быстрые шаги в развитии района

img_6056Ідэалагічная работа
У сваім выступленні Міхаіл Леанідавіч падрабязна расказаў аб паспяховым развіцці раёна. Мы можам па праве ганарыцца поспехамі, дасягнутымі ў розных галінах народнай гаспадаркі. Высокіх паказчыкаў сёлета ўдалося дасягнуць у сельскай гаспадарцы – валавая вытворчасць малака за чатыры месяцы склала 8, 5 тысячы тон, а ўдой на карову – 1454 кілаграмы. Філіялам «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» рэалізаваны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва артэзіянскіх свідравін для рэзервнага водазабеспячэння з частковай мадэрнізацыяй сістэмы водаспажывання, якая існуе».
img_6061Значная ўвага ў раёне ўдзяляецца і развіццю сферы паслуг. ТАА «Еўрагандаль» па вуліцы Чуйкова ў г. Лепелі адкрыты гандлёвы аб’ект «Еўраопт» плошчай 660 квадратных метраў. ТАА «Чашнікі Прадмаркет» у г. Лепелі па вуліцы Дэпоўская адкрыты магазін «ДЭПО» гандлёвай плошчай 1367, 3 квадратнага метра. Сустракае пакупнікоў магазін «Кармы» гандлёвай плошчай 55,6 квадратнага метра (ТАА «Экамол»). Жыхары раёна маюць магчымасць правесці вольны час у міні-кафэ «Сушы-Дом» на 4 пасадачныя месцы ў г. Лепелі па вуліцы Будзённага, д.12 (ТАА «КИАНОЛ»). Індывідуальнымі прадпрымальнікамі Аленай Касцюковіч і Наталляй Касцюковіч па вуліцы Будзённага г.Лепеля адкрыты магазін «8 Марта» гандлёвай плошчай 87 квадратных метраў. У першыя дні жніўня жыхары раёна змогуць наведаць новы гандлёвы аб’ект – «Санта Рытэйл» – па вуліцы Войкава, д.122а ў г. Лепель.
Важкія напрацоўкі раён мае і ў галіне вытворчасці. ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» праведзена падрыхтоўка і пастаўлена на вытворчасць дзесяць найменняў зубчатых колаў для ААТ «МЗШ».
Вялікая работа вядзецца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў. Праведзена мадэрнізацыя аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя «Лепельская цэнтральная раён­ная бальніца».
Значныя поспехі дасягнуты і ў іншых сферах. Лепельскім раёнам газазабеспячэння філіяла ВУ «Чашнікігаз» пабудавана 7, 9 кіламетра газаправода. Лепельскі ўчастак электрычнай сувязі Глыбоцкага ЗВЭС заняў трэцяе месца па выніках агляду-конкурсу на лепшы куток па ахове працы ў РУП «Белтэлекам». Працягваецца рэалізацыя праекта КУП ДРАЦ «Жамчужына» «Спальны корпус на 166 месцаў у в.Бароўка Лепельскага раёна». Лепельскім раёнам газазабеспячэння ВУ «Чашнікігаз» у вёсцы Стары Лепель уведзены аб’ект «Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ у в. Стары Лепель Лепельскага раёна» агульнай працягласцю 5, 6 кіламетра.
Установа адукацыі «Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж» заняла другое месца ў абласным этапе рэспубліканскага агляду «Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафадукацыі». ДЛГУ «Лепельскі лясгас» уведзены ў эксплуатацыю навес для захоўвання піламатэрыялаў плошчай 648 квадратных метраў. Адкрыта пляцоўка па міні-футболе на тэрыторыі ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля». ФК «Лепель» заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці па міні-футболе. Мікіта Старавойтаў, навучэнец СУСУ «Дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву», заняў першае месца ў першынст­ве Рэспублікі Беларусь па дзюдо. Да 75-годзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выдадзена кніга дырэктара раённага краязнаўчага музея Аліны Стэльмах і кандыдата гістарычных навук дацэнта Галіны Якаўлевай «Лепельскае мінамётнае вучылішча». У цяперашні час кніга друкуецца. Вучань дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля» Арцём Пшанко ўзнагароджаны дыпломам I ступені на XIII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна» 1941 – 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа» і сертыфікатам за ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі навукова-даследчага грамадст­ва навучэнцаў «Вялікая Перамога: спадчына і памяць», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнка ДУА «Старалепельская базавая школа Лепельскага раёна» Вераніка Пыхціна ўзнагароджана дып­ломам I ступені ў рэспуб­ліканскіх спаборніцтвах па зімнім шматбор’і «Здароўе». Яраслаў Тухта і Анастасія Піскунова, вучні Слабадской ясляў-сада – сярэдняй школы Лепельскага раёна, атрымалі дыплом I ступені ў рэспубліканскім конкурсе «Скарбонка краязнаўчых знаходак». Заключана дамова аб супрацоўніцтве з Навуменскай музычнай і мастацкай школай (п. Ірауя Даўгапілскага краю Латвійскай Рэспублікі). Майстру народных рамёстваў Наталлі Петуховай уручана Па­дзяка дзяржаўнай установы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэс­публікі Беларусь» за ўдзел у мастацкай выставе «Лялька беларуская. Знаёмая незнаёмка». Шматлікія дасягненні раёна можна пералічваць яшчэ доўга. Значныя поспехі – гэта яскравы доказ таго, што ў раёне шмат выдатных спецыялістаў, перадавых работнікаў, якія не аднойчы праславяць Лепельшчыну не толькі на рэспубліканскім, а і на міжнародным узроўнях.
Пасля выступлення Міхаіла Кісялевіча работнікі філіяла «Лепельводаканал» атрымалі магчымасць звярнуцца да яго з набалелымі пытаннямі.
– Хацелася б даведацца, куды трэба звяртацца маладой сям’і для таго, каб палепшыць умовы жылля?
– Для гэтага трэба звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.
– У нашай сям’і расце двое дзяцей. У чарзе на будаўніцт­ва жылля знаходзімся з 2010 года. У які час мы зможам пабудаваць уласную кватэру?
– У 2019 годзе за лік усіх крыніц фінансавання ўве­дзена ў эксплуатацыю каля 15 тысяч квадратных метраў жылля. Сіламі індывідуальных забудоўшчыкаў – каля сямі тысяч квадратных мет­раў. Уведзена ў эксплуатацыю тры шматкватэрныя жылыя дамы агульнай плошчай 7962 квадратныя метры жылля. Аднак у першую чаргу права на будаўніцтва кватэр маюць шматдзетныя сем’і. У кватэрах палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 59 шматдзетных сем’яў, якім прадастаўлена 60 кватэр агульнай плошчай 2391, 44 квадратных мет­ра пры заданні 50 сем’яў. Толькі пры ўмове поўнага забеспячэння жыллём шматдзетных сем’яў чарга будзе рухацца далей.
У гэты ж дзень інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама наведала працоўны калектыў КУВСГП «Лепельскае». Работнікі прадпрыемства звярнуліся да Міхаіла Кісялевіча з наступнымі пытаннямі:
— За кошт заработнай платы раней мы атрымлівалі тавар у магазіне «Універсам». Аднак пасля ўвядзення камп’ютарызаванага разліку гэта стала немагчымым. Работнікам КУВСГП «Лепельскае» для атрымання тавараў прапанавана звяртацца ў магазін «Прадукты» №25 (юбілейны). Аднак нам хацелася б атрымліваць тавары менавіта ва «Універсаме», дзе прадстаўлены іх больш шырокі асартымент.
– Пытанне ўзята на кант­роль і будзе абавязкова разгледжана разам з кіраўніцт­вам Лепельскага філіяла аблспажыўтаварыства.
– На вуліцы Маладзёжная ў аграгарадку Вялікі Поўсвіж неабходна правесці ямачны рамонт.
– Пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час, – паступіў канкрэтны адказ ад старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>