Капитальный ремонт дома по льготному кредиту

 

“Хто можа скарыстацца льготным крэдытаваннем на рэканструкцыю жылога памяшкання?” — такое пытанне задала чытачка нашай газеты Наталля Міхно.

 На гэтую тэму гутарым з галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ганнай Бяльковіч.

27299737Як вядома, з 2006 года для жыхароў малых гарадоў дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №75 «Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў».

КАМУ І НА ШТО?

— Ганна Леанідаўна, хто мае права на атрыманне льготнага крэдыту па Указе №75?

— Гэты Указ дае магчымасць за кошт ільготнага крэдыту адрамантаваць жыллё, узвесці гаспадарчыя пабудовы, падвесці да жылля водаправод, каналізацыю, газ. Важным фактарам тут з’яўляецца тое, што не трэба знаходзіцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Такім чынам, ільготны крэдыт па Указе №75 можа атрымаць практычна любая сям’я пры наяўнасці на тое падстаў.

Прадастаўляецца ён працаздольным грамадзянам, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае двухразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння гэтых грамадзян у спісы на атрыманне льготных крэдытаў. Сёння гэты даход не павінен перавышаць 812,08 рубля.

Калі ўласнікі жылых памяшканняў не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць, то з іх згоды льготныя крэдыты выдзяляюцца тым членам сям’і, якія сумесна з імі пражываюць.

Згодна з Указам, да членаў сям’і належаць муж, жонка, непаўналетнія дзеці, дзеці ва ўзросце да 23 гадоў, якiя не ўступiлi ў шлюб i пражываюць сумесна з бацькамі, а таксама  непрацаздольныя дзеці старэй за 23 гады, якія не ўзялі шлюб, з’яўляюцца інвалідамі 1 і 2 груп і пражываюць сумесна.

Акрамя таго, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №522, вызначана, што грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту і працягваюць ажыццяўляць працоўную дзейнасць, таксама могуць скарыстацца крэдытам пры прадастаўленні ў забеспячэнне вяртання крэдыту паручальніцтва.

Права на атрыманне льготнага крэдыту грамадзянінам можа быць выкарыстана толькі адзін раз.

 

ЯК ДЗЕЙНІЧАЕ?

Вось, напрыклад, я хачу зрабіць рамонт у кватэры па льготным крэдыце

— Каб мець магчымасць атрымаць ільготны крэдыт, неабходна

быць уласнікам жылога памяшкання. Гэта значыць, што ў вас павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць ваша права ўласнасці на жылое памяшканне: сведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі капітальнага збудавання, выдадзенае агенцтвам па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры; даходы заяўніка і членаў яго сям’і, вылічаныя за апошнія 12 месяцаў, якія ўлічваюцца за вылікам падаходнага падатку з фізічных асоб і абавязковых страхавых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і выплачаных аліментаў, не павінны перавышаць двухразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек.

Пасля вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі грамадзяніну трэба звярнуцца ў наш аддзел з заявай на ўключэнне ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту, да якога прыкладаюцца: праектна-каштарысная дакументацыя на выкананне работ; звесткі аб сукупным даходзе заяўніка і членаў іх сем’яў за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў; даведка з месца працы, дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на жылое памяшканне; даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і.

Калі грамадзянін не ў сілах выканаць работы самастойна, яму на дапамогу могуць прыйсці падрадная арганізацыя або індывідуальныя прадпрымальнікі. У такім выпадку трэба будзе падаць яшчэ і дагавор падраду.

— Ці можна пабудаваць на сваім участку лазню пры дапамозе гэтага крэдыту?

— Лазню і гараж — нельга. Магчыма ўзвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, якія выкарыстоўваюцца для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, а гэта пабудовы для ўтрымання жывёлы і птушкі, для захоўвання паліва і інвентару, склеп.

Куды накіроўваемся далей?

— Зацверджаныя рашэннем райвыканкама спісы з пералікам затрат на выкананне работ прадстаўляюцца ў цэнтр банкаўскіх паслуг №211 філіяла №216 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Лепель. Заяўнік звяртаецца ў банк для заключэння крэдытнага дагавору. Ільготны крэдыт выдзяляецца ў беларускіх рублях і безнаяўнай форме. Максімальны тэрмін яго не павінен перавышаць 10 гадоў. Працэнтная стаўка за карыстанне такім крэдытам — 3 працэнты гадавых.

Якую суму крэдыту можна атрымаць?

— Максімальны памер ільготнага крэдыту складае 300 базавых велічынь. На сёння гэта 8100 беларускіх рублёў.

— Наколькі актыўна жыхары нашага раёна карыстаюцца такім крэдытам?

— За час дзеяння Указа крэдытам скарысталіся 880 грамадзян. Па першым часе дзеяння Указа за год звярталася больш за 100 чалавек, у апошнія гады — 40-30 грамадзян.

У 2020 годзе з заявай на атрыманне льготнага крэдыту ў наш аддзел ужо звярнуліся 12 жыхароў нашага раёна. Так, напрыклад, рашэннем райвыканкама ад 17 ліпеня зацверджаны спіс грамадзян на атрыманне льготнага крэдыту, у якім знаходзяцца два жыхары нашага раёна — Ігар Яўгенавіч Самахвалаў з Лепеля і Валянціна Георгіеўна Каваноўская, якая пражывае ў вёсцы Бяседы.

ВОДГУКІ ЛЕПЯЛЬЧАН

— Узяў крэдыт на рэканструкцыю аднакватэрнага жылога дома, у якім пражываю са сваёй сям’ёй. Атрымаў максімальны памер – 8100 рублёў. У першую чаргу планую замяніць дах, ну і, зразумела, выканаць іншыя работы — усё ўласнымі сіламі.

Ігар Яўгенавіч адзначыў, што любіць сваю малую радзіму і ніколі не меў жадання жыць у вялікім горадзе.

— На атрыманыя грошы планую рэканструяваць бацькоўскі дом. Канечне, прыйдзецца і свае сродкі ўкласці, бо планаў шмат. Трэба замяніць дах, вокны і шмат чаго іншага. Доўгі час жыла ў кватэры ў абласным цэнтры. У мінулым годзе вярнулася ў родную вёску Бяседы з вельмі прыгожай прыродай. Заўсёды захаплялася мясцовымі краявідамі, — кажа Валянціна Георгіеўна.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>