Украл пластиковую карточку у армейского друга

202-card

Армейскае сяброўства… Гэтыя словы маюць глыбокі сэнс. Мужчыны, якія разам служылі ва Узброеных Сілах, потым доўгія гады сябруюць, перапісваюцца, тэлефануюць адзін аднаму. Прыйсці на дапамогу армейскаму сябру лічыцца высакароднай справай.

Аднак жа здараюцца і выключэнні…

Андрэй і Віктар (імёны зменены) служылі ў 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе. Першы — з Сенненскага раёна, другі — з Наваполацка. Разам прызываліся, здавалі кросы, асвойвалі вайсковыя спецыяльнасці, выязджалі на палігоны… І вось засталося некалькі дзён да доўгачаканага дэмбелю. Трэба было прайсці апошні нарад на службу. Перад нарадам Віктар, як і належыць, пайшоў пагаліцца. Андрэй улучыў момант і ўкраў з кішэні кіцеля таварыша пластыкавую банкаўскую картку. Замест яе падкінуў сваю, яле на ёй у той момант зусім не было грошай. Пін-код пластыкавай карткі сябра ён ужо ведаў, паколькі раней той давяраў яму картку, прасіў набыць у краме пячэння і цукерак. Карткі падобныя, адной серыі выпуску, таму падмену Віктар адразу не заўважыў.

Пасля дэмабілізацыі хлопцы развіталіся і раз’ехаліся па сваіх гарадах. Андрэй набыў некалькі рэчаў для сябе, для сваёй дзяўчыны — шыкоўны букет кветак. Аднак як жа быў здзіўлены Віктар, калі ў краме не змог разлічыцца нават за бутэльку ліманаду. Праверка балансу ў банкамаце паказала абсалютны нуль.

Злодзея знайшлі хутка. Матэрыяльны ўрон у 210 рублёў ён, а, дакладней, яго бацькі кампенсуюць, але ж нашмат большы ўрон нанесены армейскаму сяброўству.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>