Лепельчанин после совместной гулянки прихватил бензопилу

А дзе ж бензапіла?

Пачатак злачынства быў такі: мужчыны выпівалі. Выпілі шмат, утраіх. Якая была нагода, каб сустрэцца ў кватэры на Мінскай шашы, ніхто з іх ужо дакладна сказаць і не мог.

Нарэшце, госці сталі разыходзіцца, а гаспадар ап’янеў настолькі, што не змог падняцца, каб іх праводзіць.

Раніцай мужчына сабраўся выходзіць на вуліцу, але раптам затрымаўся. «Вось тут, у калідоры, стаяла мая бензапіла, а цяпер — няма. Куды ж яна знікла? Можа я яе ўчора ў кладоўку пераставіў? Не памятаю», — такія думкі ўзніклі ў мужчыны. Самастойныя пошукі аказаліся дарэмныя. Западозрыўшы нядобрае, грамадзянін патэлефанаваў у міліцыю.

— Успомніце, дзе стаяла піла, — прапанаваў оперупаўнаважаны Аляксандр Нікіфараў.

— Вось тут, у калідоры.

— Самі яе нікуды не перамяшчалі?

— Не. Агледзеў усе кладоўкі – няма інструмента.

— Успомніце, хто апошнім заходзіў у кватэру.

— Ды ўчора былі Віктар з Юрыем (імёны зменены), выпілі з імі крыху.

— Не Пятроў Юрый з суседняй вуліцы?

— Той! Адкуль вы яго ведаеце?

Чаму б работніку міліцыі не ведаць раней неаднаразова судзімага, які не больш, як тры месяцы таму толькі вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі?

Юрый быў затрыманы хутка. Адразу прызнаўся, што скраў бензапілу, пакідаючы кватэру пасля выпіўкі. Прадаў яе ў той жа дзень лепяльчаніну, які жыве на суседняй вуліцы, за 40 рублёў, а грошы патраціў на спіртное. Пілу канфіскавалі, у бліжэйшы час яе вернуць гаспадару, а зламысніка чакае суд.

Гэтая справа завяршылася добра, у адрозненне ад падобнай, якая адбылася ў вёсцы Ладзеена Баброўскага сельсавета. Аднак там падзеі адбываліся без распіцця спіртнога.

Аднойчы гаспадар не знайшоў сваю бензапілу ў кладоўцы. Скрадзеную рэч пакуль што не ўдалося адшукаць. Вёска аддаленая, чужыя ў яе заходзяць рэдка, але ж знайшлася непрыстойная асоба…

Застаецца толькі параіць гаспадарам праяўляць большую пільнасць і прымаць неабходныя меры для захавання сваёй маёмасці.images_cms-image-000016721

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>