Безопасный маршрут на Лепельщине

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» лепельскія ратавальнікі далучыліся да маршрутах аўтамагазінаў, бо гэта яшчэ адна магчымасць правядзення прафілактычных мерапрыемстваў з насельніцтвам, накіраваных на павышэнне ўзроўню інфармаванасці жыхароў раёна па пытаннях бяспекі.

Так, з аўталаўкай Лепельскага раённага спажывецкага таварыства работнікі МНС праехалі па маршруце, які пралягае па тэрыторыі Горскага сельсавета. На кожным прыпыначным пункце з пакупнікамі вяліся гутаркі аб мерах бяспекі ў побыце. Для прыкладаў прыводзіліся пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, прычынай якіх стала бестурботнасць грамадзян.

Асаблівая ўвага была ўдзелена патрабаванням пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання, аб небяспецы курэння ў ложку і аб неабходнасці абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Усім прысутным грамадзянам раздаваліся буклеты і памяткі, а таксама людзі атрымлівалі адказы спецыялістаў на пытанні, якія цікавяць іх па тэматыцы забеспячэння бяспекі ў жылле.img_20200708_154842 img_20200708_154944 img_20200708_160755

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>