На Лепельщину приезжают, чтобы поправить здоровье и отдохнуть

 

 

dsc_0024У ваенным санаторыі на дадзены момант каля 100 пастаяльцаў з усёй Беларусі. Максімальная колькасць наведвальнікаў, якую можа прыняць установа, — 396.

З надыходам летняга перыяду гасцінна адчыняюць дзверы санаторыі і Дамы адпачынку. На тэрыторыі нашага раёна таксама ёсць такія ўстановы, у адну з іх мы і наведаліся. Ваенны санаторый заўсёды карыстаўся папулярнасцю сярод жыхароў Беларусі і блізкага замежжа, звычайна на летні перыяд пуцёўку набыць сюды амаль немагчыма.

— З 30 мая да нас пачалі прыязджаць адпачывальнікі. Згодна з распараджэннямі Міністэрства аховы здароўя, выконваем усе патрабаванні. Да гэтага часу было ўжо ўсё прадумана, як будзем прымаць пацыентаў, выконваць супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы і што трэба рабіць, калі ёсць падазрэнне на захворванне COVID-19, — кажа намеснік начальніка па медыцынскай частцы Наталля Аляксеева.

У санаторыі ўведзены масачна-пальчатачны рэжым і абавязковае бескантактнае вымярэнне тэмпературы цела ў пачатку працоўнага дня. Усе супрацоўнікі прытрымліваюцца строгай інструкцыі. Яны прайшлі навучанне, ведаюць, з чым могуць сутыкнуцца і як сябе пры гэтым паводзіць.

Персанал, які непасрэдна кантактуе з адпачывальнікамі, а таксама ўрачы, атрымалі магчымасць прайсці ўнутрывеннае лазернае апраменьванне крыві. Гэтая працэдура лічыцца імунастымулюючай і дапамагае зберагчыся ад інфекцый.

На прапускным пункце і нам не адкрылі шлагбаум, пакуль не вымералі тэмпературу. Не забылі спытацца і пра фізічны стан.

Прыём наведвальнікаў

Кожнаму адпачывальніку па прыбыцці адразу вымяраюць тэмпературу,  робяць агляд пацыента і апытанне. Нават пры лёгкім прастудным захворванні чалавека ізалююць у асобны нумар, дзе за ім назіраюць спецыялісты некалькі гадзін. Калі сітуацыя не стабілізуецца, вызываюць “хуткую медыцынскую дапамогу” з ЦРБ.

Таксама заўважылі, што ва ўсіх карпусах і на пляжы ёсць дэзсродкі з локцевымі дазатарамі.

У сталовай

І тут прыняты ўсе меры перасцярогі. Афіцыянты абслугоўваюць адпачывальнікаў у пальчатках і масках, якія мяняюць праз кожныя дзве гадзіны. Посуд апрацоўваецца дэзсродкамі пасля кожнага прыёму ежы. Рассаджваюцца адпачывальнікі праз стол, што дае бяспечную адлегласць.

Інфармаванне

Першае інфармаванне пастаяльцаў адбываецца адразу ў рэгістратуры. Таксама памяткі, распрацаваныя для розных узростаў, знаходзяцца ў нумарах. З карыснымі публікацыямі можна азнаёміцца і на стэндах.

Умовы для дзяцей-інвалідаў

— Рыхтуемся для заезду дзяцей-інвалідаў у суправаджэнні бацькоў у ліпені. Для гэтага запланавалі шэраг супрацьэпідэмічных ахоўных мер. Плануецца зрабіць асобны ўваход у лячэбны корпус, працэдуры яны будуць праходзіць таксама ізалявана ад астатніх, — кажа Наталля Леанардаўна.

Усе культурна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца на адкрытым паветры згодна з планам. Адпачывальнікам рэкамендуюць больш знаходзіцца на вуліцы.

Дадаткова

Праводзіцца дэзінфекцыя кантактных паверхняў ва ўсіх адміністрацыйных і жылых памяшканнях, кабінетах, сталовай і на пляжы. Закуплены і пульсаксіметр, з дапамогай якога вымяраецца ступень насычэння крыві кіслародам.

Ужо выходзячы, даведалася пра шматлікія працэдуры

***

Зацікавіла, колькі трэба грошай, каб адпачыць у ваенным санаторыі сярэднестатыстычнай сям’і з чатырох чалавек.

— 10 дзён адпачынку з пэўнай колькасцю працэдур у двухпакаёвым нумары будзе каштаваць 1830 рублёў, без лячэння — 1620.

 (і) Многія лепяльчане пытаюцца, ці можна наведваць санаторскі пляж. Як адзначыла Наталля Аляксеева, пакуль абмежаваны доступ на тэрыторыю ўстановы. А надалей — пакажа час.

Водгукі

— Пяты раз прыязджаю сюды адпачываць, — кажа Святлана Канашэнкава з Віцебска, — восьмы дзень на Лепельшчыне, уражанні самыя найлепшыя. Прыярытэт гэтай установы ў тым, што шмат розных працэдур.

— Упершыню ў гэтым санаторыі, усё вельмі падабаецца. Сёння першы дзень адпачынку, але адразу вырашыў наведаць пляж. Вельмі прыгожыя краявіды на Лепельшчыне, — кажа Дзмітрый Папаня з Оршы.

Для даведкі: 15 мая 1946 года загадам начальніка Штаба Узброеных Сіл Саюза ССР утвораны «Лепельскі санаторый Беларускай ваеннай акругі». Санаторый з’яўляецца спецыялізаваным, шматпрофільным для лячэння захворванняў органаў кровазвароту, стрававання, абмену рэчываў, апорна-рухальнага апарата і многіх іншых.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ

Наталля Аляксеева падрыхтавала абсталяванне для карбаксітэрапіі.

Велічна выглядае ваенны санаторый.

Дзмітрый Папаня захоплены з першага дня лепельскай прыродай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>