Кольцевание хищных птиц на Лепельщине

 

 

У 2020 годзе на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка металічныя і пластыкавыя каляровыя кольцы атрымалі шэсць птушанят: адзін арлан-белахвост і пяць канюкоў.

37b1175143268aeaa2feb7c8921c5f90Навуковае кальцаванне птушак адбываецца ўжо больш за 100 гадоў. Змяняецца клімат, чалавек уносіць свае карэктывы ў прыродзе, з’яўляюцца розныя небяспекі для птушак. Усё гэта вельмі ўплывае на шлях міграцыі, прыпынкаў і зімовак птушак.

Каб разумець, дзе больш падабаецца птушкам і як ім дапамагчы, у запаведніку вядзецца работа па кальцаванні крылатых. У сучасным свеце шмат спосабаў адсочвання міграцый птушак, але гэты па-ранейшаму застаецца асноўным і самым даступным. Кольцы птушак унікальныя, як пашпарты: кожная птушка атрымлівае кальцо з індывідуальным нумарам. Усе пазначаны занесены ў спецыяльную базу. Дзякуючы гэтаму можна прасачыць лёс розных відаў, даведацца пра іх працягласць жыцця і шмат чаго іншага.

— Кальцаванне дзённых драпежных птушак на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка пачалося яшчэ ў 2017 годзе. За гэты час было акальцавана каля 20-ці птушанят, большасць з іх — гэта скапа. На гэтым спыняцца не збіраемся! – кажа навуковы супрацоўнік Аляксандр Рак.

Вялікую дапамогу ў кальцаванні аказаў арнітолаг Дзяніс Кіцель, які ў цёплыя месяцы селіцца бліжэй да птушак у лясах, заказніках, балотах і на станцыях кальцавання.

Яго рабочая група АПБ па сокалападобных і совападобных аб’ядноўвае навукоўцаў і аматараў драпежных птушак і соў Беларусі.

— Так выйшла, што зараз я з’яўляюся старшынёй гэтай групы. Пазіцыя валанцёрская, але нават так, я лічу, можна шмат зрабіць каштоўнага для нашых улюбёных птушак. Спадзяюся, асабовым прыкладам гэта даказваю. Зусім без грошаў, канечне, працаваць немагчыма. Я не кажу пра заробак, але паліва, матэрыялы для будовы платформаў і скрыняў, вяроўкі і паясы для страхоўкі, кольцы на птушак… — без усяго гэтага падобныя намаганні проста будуць марнай тратай часу. Гэта спасылка, дзе можна хутка падтрымаць дзейнасць групы: https://molamola.by/campaigns/3608 Падзяліўшыся навіной з сябрамі і знаёмымі, вы становіцеся побач з тымі, дзякуючы каму лётаюць яшчэ арлы над нашай краінай і гукаюць совы па начах.

— Часцей за ўсё звяры і птушкі пакідаюць свае ўлюбёныя месцы з-за праблемы з ежай. Якія праблемы з кормам у птушак у Беларусі?

— На самой справе ў птушак усё вельмі проста, як і ўсюды ў прыродзе. Існуе так званая флуктуацыя колькасці, калі ў адзін год нейкага віду шмат, а ў наступны год яго мала. Напрыклад, драпежныя птушкі вельмі моцна залежаць ад колькасці на іх тэрыторыі палёвак, мышэй, землярыек. І калі гэтых грызуноў стала менш, то, адпаведна, і драпежных птушак будзе менш, яны будуць радзей трымацца гэтай тэрыторыі. А ў наступным годзе — усплёск землярыек, таму што іх ніхто не еў. І ў птушкі зноў паспяховы год, таму што не трэба пераключацца на іншую ежу. У прыродзе такое сустракаюцца ўсюды, у кожнага віду практычна. Таму няма такой праблемы, што знік увесь корм у пэўнага віду. Калі знік, то з’явіцца.

— Совы і арланы працягваюць знікаць?

— Арланаў становіцца больш. Гняздуючых відаў соў у нас 11. Некаторыя віды адчуваюць сябе добра, у іншых ёсць пэўныя праблемы, — адказаў мой суразмоўца.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>