Пульс Лепельщины

Музейные часы

Необычный мини-музей открылся в санаторной группе яслей-сада № 1. Смотришь на экспонаты и вспоминаешь слова детской игры: «У меня часы стоят и работать не хотят». Идея собрать старые часы в одном месте пришла заведующей Валентине Тишкевич. С ее же экспонатов и началась коллекция музея «Тик-так».
— Постепенно ручные часы уходят из обихода, — замечает заведующая. — И время теперь мы смотрим чаще всего на мобильном телефоне.

А такой музей помогает детям рассказать о «часовой» истории на наглядных примерах, объяснить, как определять время.
Оригинально оформили мини-музей, в форме дерева, воспитатели Наталья Тухто и Ирина Пшонко. Сотрудники сада, родители и дети с интересом подключились к «музейным» сборам. Механические и электронные, взрослые и детские, на цепочках и с браслетами, в виде батарейки и карандаша — сейчас здесь 12 часов.
Наш корр.

Лепшыя летнікі

Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшае выхаваўчае мерапрыемства ў аздараўленчым летніку. Выхаваўчая работа летніка пры Пышнянскай школе заняла другое месца (першынство дасталася Бароўскай СШ) і накіравана ў вобласць для ўдзелу ў другім этапе конкурсу.
У летніку ў Пышне адпачывалі васямнаццаць чалавек — вучні малодшых класаў, а таксама двое дзяцей з “праблемных” сем’яў. Праграма была разнастайнай: КВЗ, конкурсы, віктарыны, “Поле цудаў”, мерапрыемствы па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, запамінальны канцэрт на закрыцці летніка з песнямі, сцэнічнымі пастаноўкамі і г.д. Мерапрыемствы фатаграфавалі, зрабілі альбомы, скампанавалі дыскі.

Піянеры-краязнаўцы

Піянерская арганізацыя Пышнянскай школы носіць імя героя-маладагвардзейца Алега Кашавога, налічвае дванаццаць чалавек. Піянеры займаюцца краязнаўствам — шукаюць звесткі пра гісторыю школы, якой сёлета спаўняецца 150 гадоў, партызанскі рух на тэрыторыі сельсавета, пра Дзмітрыя Караленку, імя якога насіла школа, пра воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Магазін пераедзе

Магазін у вёсцы Поплаўкі ў наступным годзе плануецца перанесці пад адзін дах з мясцовым Домам культуры. Папярэдне будуць адрамантаваны плошчы, дзе размесціцца гандлёвая кропка.

Здаюць садавіну

Адной з крыніц папаўнення сямейнага бюджэту жыхары Пышняншчыны бачаць асеннія нарыхтоўкі: збіраюць ягады і грыбы, здаюць яблыкі. Толькі адзін магазін вёскі Пышна прыняў ад насельніцтва сёлета дваццаць дзве тоны яблыкаў. Садавіну са свайго саду здавала і мясцовая школа.

Без вады — нікуды

У дзвюх вёсках на Пышняншчыне ёсць водаправод — два з паловай кіламетры трубаў пракладзена на цэнтральнай сядзібе і столькі ж у Звяздзе. У Звяздзе на якасць вады не скардзяцца, трубы на водаправодзе тут пластыкавыя, у насельніцтва ўстаноўлены лічыльнікі вады. У Пышне малюнак іншы — артэзіянскай свідравіне не меней як дзесяць гадоў, трубы старыя, вада ржавая. Плануецца налета памяняць водаправод.
На тэрыторыі сельсавета таксама дваццаць дзве грамадскія студні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>