Городская баня распахнула свои двери для гостей

laznya1Лазня для многіх людзей у сучасным грамадстве стала неад’емным атрыбутам. Мы часам чакаем выхадных не дзеля адпачынку ад працы, а каб «паспытаць» гарачай пары.

Наша гарадская лазня апальваецца на дрывамі – гэта, як адзначаюць спецыялісты, вельмі карысна для чалавечага арганізму.
Работнікі КУВП «Бароўка» перыядычна праводзяць рамонтныя работы, мадэрнізуюць памяшканне. Так, напрыклад, нядаўна ў будынак лазні быў падведзены цэнтральны водаправод, заменена сістэма ацяплення, гарачага і халоднага водазабеспячэння, а таксама праведзены рамонт печы. Не спыняецца праца і па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Кожны, хто ідзе ў парк, звяртае ўвагу на прыгожую клумбу, на якой работніцы завіхаюцца пры любой магчымасці, як быццам гэта іх уласны кветнік. У будынку лазні заўсёды чыстыя вокны, памытая падлога ў фае – усё гэта доказ таго, што тут працуюць сапраўдныя гаспадыні.
Унутраны інтэр’ер будынка наведвальнікі таксама адзначаюць толькі з лепшага боку. Яно і зразумела: вялікія кветкі ў вазонах радуюць вочы і нагадваюць зялёны куток. Ёсць і зона для адпачынку: пасля моцнай пары можна пасядзець за сталом, паглядзець тэлевізар.
Вялікую папулярнасць сярод жанчын атрымалі вагі, дзе можна даведацца, колькі «скінулі» кілаграмаў падчас наведвання парылкі.
Аднак не толькі зручнасцямі прываблівае лазня жыхароў нашага раёна. Калі пачула размову наведвальнікаў з касірам Людмілай Кравец, зразумела, што чалавечы фактар ніхто не адмяняў. У жанчын і мужчын адразу ўзнімаецца настрой, як толькі з імі пачынаюць размову работніцы. Яны заўсёды спытаюцца, якое адчуванне пасля пары, прапаноўваюць розную дапамогу.
Часцей у лазню прыходзяць людзі паасобку, але знаёмства адбываецца падчас водных працэдур. І ўжо ў наступны раз яны імкнуцца прыйсці ў той жа час, каб працягнуць зносіны. Такім чынам, у лазні можна і сяброў сабе набыць.
У перыяд пандэміі вялікая ўвага надаецца прыбіранню ў лазні. Рабо­тніцы вядуць не толькі шматразо­вую ўборку ў працоўны дзень, а і генеральную. Акрамя гэтага, спецыялісты ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» праводзяць дэзапрацоўку ўнутры памяшкання.
Наяўнасць вялікай колькасці тазікаў для мыцця дае магчымасць зрабіць дэзынфекцыю гэтых прадметаў.
Пасля чарговага наведвання гарадской лазні зрабіла для сябе выснову, што жыхары раёна любяць моцную пару і сяброўскую атмасферу, якая там пануе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>