Нарисуем радужное детство

dsc_0014Звычайна Дзень абароны дзяцей святкуецца шырокамаштабна, з шэрагам яркіх мерапрыемстваў. Сёлета ж у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй свята адзначалася не так масава.

Каля адзінаццаці гадзін раніцы паспяшалася да раённага цэнтра дзяцей і моладзі, дзе гучалі мелодыі вясёлых песень. На двары ўжо стаялі стэнды і сталы з выставачнымі работамі, былі размешчаны гульнявыя атракцыёны, апаратура, падрыхтавана каляровая крэйда…
Цёпла прывіталі і павіншавалі юных гасцей вядучыя свята, а затым выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра дзяцей і моладзі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Так, Марына Самонава, якая кіруе творчай майстэрняй «Чараўнікі», уручыла сваім выхаванцам граматы за творчыя дасягненні і перамогі ў конкурсах.
Пасля ўрачыстай часткі дзецям было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе малюнка на асфальце «Намалюем разам вясёлкавае дзяцінства», пазабаўляцца на атракцыёнах і зарабіць фішкі, якія потым можна было абмяняць у «Магазіне падарункаў».
Накіроўваюся да выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці аб’яднанняў па інтарэсах «Галерэя радасці». Вырабы на любы густ, малюнкі на розную тэматыку адразу прыцягнулі ўвагу. Немагчыма было адвесці вачэй ад вязаных цацак, вырабаў з фетру, лялек і іншых твораў.
Алена Саўчанка, кіраўнік аб’яднанняў па інтарэсах «Тэкстыльны сувенір», «Сілуэт», «Бісерапляценне», разам са сваёй дачкой, вучаніцай восьмага класа Алінай правялі на свяце бяспройгрышную латарэю.
dsc_0033Дзяўчынка дакладна расказвала, у якой тэхніцы зроблены вырабы і што патрэбна мець пад рукой для працы. Юная творца сама ўпэўнена трымае іголку і можа пашыць прыгожую цацку.
– Маё захапленне творчасцю пачалося з першага класа. На той момант вельмі падабалася працаваць з бісерам. Пачынала з маленькіх вырабаў, але з часам яны ў памерах і па складанасці пачалі павялічвацца, – кажа юная рукадзельніца.
Дзяўчынка можа зрабіць для сабе, а таксама ў падарунак для сябровак ці родных падушку ў форме жывёлы, літар і раслін. Цяпер яна захапляецца вырабам пано, дзе можна пафантазіраваць і выкарыстаць разнастайны матэрыял.
За актыўны ўдзел у розных творчых конкурсах на вясенніх канікулах Аліна атрымала падарунак – пабывала ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак». Там дзяўчынка таксама паўдзельнічала ў конкурсе «Юныя таленты Беларусі», дзе атрымала дыплом за лепшы тэкстыльны партрэт «Мамін сілуэт». А яшчэ трэба было правесці творчы майстар-клас, і з гэтым Аліна справілася на выдатна.
Хоць надвор’е ў гэты дзень і не зусім радавала, дзеткам гэта не перашкодзіла весела правесці час у сяброўскай кампаніі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>