С каждым годом Лепель приобретает все более привлекательный внешний вид

dsc_0003Прыемна назіраць, як з кожным годам Лепель набывае ўсё больш прывабнае аблічча. У дварах дамоў з’яўляюцца пляцоўкі для гульняў. Новы дзіцячы шматфункцыянальны комплекс не так даўно з’явіўся ў г. Лепелі па вуліцы Зялёнай.

Сучасныя дзіцячыя комплексы сярод маленькіх лепяльчан карыстаюцца вялікай папулярнасцю. За апошні год такія з’явіліся ля раённага краязнаўчага музея, па вуліцы Войкава, д.122, ля шматпавярховікаў №119 і №159 па вуліцы Чуйкова, а таксама дома №6 па вуліцы Зялёнай. Усе яны сваёй зручнасцю радуюць не толькі дзяцей, а і іх бацькоў.
З надыходам цёплага надвор’я каля гэтых яркіх і карысных канструкцый пачалі з’яўляцца малыя архітэктурныя формы: лаўкі, арэлі, прасторныя пясочніцы са зручнымі борцікамі, якія можна накрываць на ноч, і іншыя неабходныя элементы для адпачынку.
У сяброўскай атмасферы працавалі разам работнікі КУВП «Бароўка», раённага прафсаюзнага аб’яднання і памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь Віктар Стош.
З вялікім натхненнем дапамагалі ў добраўпарадкаванні дзіцячай пляцоўкі і навучэнцы дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія зараз праходзяць вытворчую практыку.
– Мы знаходзімся на заключным этапе вучобы. Пасля праходжання практыкі будзем здаваць сесію, а затым – працаваць. Нам вельмі прыемна, што вялікая ўвага надаецца абуладкаванню дзіцячых пляцовак. Дзеткі павінны мець магчымасць выдатна праводзіць вольны час на свежым паветры, – кажа Кірыл Загорскі, навучэнец другога курса каледжа.
Хлопцы таксама заўважылі, што ў Лепелі для моладзі і дзяцей зроблена шмат пляцовак, дзе можна культурна адпачыць і заняцца спортам.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, раённым выканаўчым камітэтам, перш за ўсё па даручэнні старшыні Міхаіла Кісялевіча, праводзіцца рэгулярная планавая работа па абуладкаванні месцаў адпачынку. Гэты дзіцячы комплекс быў набыты за кошт сродкаў з раённага бюджэту. Зараз устанаўліваюцца дадатковыя элементы, зробленыя на ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод». Работа па добраўпарадкаванні і далей будзе працягвацца ў нашым раёне.
Хочацца дадаць, што пры размяшчэнні дробных канструкцый улічваліся асноўныя крытэрыі – бяспека дзяцей і зручнасць догляду за імі.

dsc_0014

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>