1700 актывістаў

Менавіта столькі налічвае раённая арганізацыя БРСМ. Вядома, склад яе рэгулярна мяняецца: на змену выпускнікам школ, якія паступілі ў ВНУ і выехалі ў іншыя гарады рэспублікі, прыходзяць новыя актыўныя маладыя людзі.

Саманарыхтоўка дроў
Калі грамадзянін мае сілы і жаданне, ён можа з дазволу лясгаса нарыхтоўваць дровы самастойна. Менавіта такім спосабам скарысталіся некалькі дзясяткаў жыхароў раёна. З пачатку года яны назапасілі 1635 кубаметраў дроў.

Карыстаецца папулярнасцю
Нязменнай папулярнасцю ў турыстаў карыстаецца Бярэзінскі біясферны запаведнік. У асобныя выхадныя дні прыязджае да васьмі аўтобусаў. Усяго з пачатку года прыродаахоўную ўстанову наведалі больш за 20 тысяч турыстаў як з кароткатэрміновымі экскурсіямі, так і з мэтай адпачынку ў гасцінічных комплексах.

Мясцовае паліва
Больш за 11 тысяч кубаметраў дроў нарыхтавалі і рэалізавалі з пачатку года насельніцтву работнікі лясгаса. Прычым частку мясцовага паліва даставілі непасрэдна спажыўцам.
М. АЛЯКСАНДРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>