Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты будуць і рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні?

Трэба пашырыць кола тых, хто можа вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

“Час паказвае, што збіраць подпісы становіцца ўсё больш складана. Выбаршчыкі не хочуць ­удзельнічаць у зборы подпісаў і, што з’яўляецца аб’ектыўнай рэальнасцю, не хочуць нікога пускаць у свае кватэры, — адзначыла кіраўнік ЦВК.

— Таму нам трэба разгледзець пытанне аб магчымасці ўдзелу ў выбарах рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, няхай нават вельмі буйных. А то ў нас даходзіць да таго, што з’езд АГП колькасцю 22 чалавекі вылучае 52 кандыдаты, а прафсаюзы, якія налічваюць дзясяткі тысяч, не могуць гэтага зрабіць”.

Акрамя таго, старшыня Цэнтрвыбаркама прапанавала зняць пэўныя абмежаванні па фондах, адышоўшы ад нормы, згодна з якой кандыдат можа пералічыць у свой фонд не больш за 20 базавых велічынь. Паводле яе слоў, трэба даць магчымасць чалавеку, у якога ёсць грошы, пералічыць сабе любую суму. Такая мера дапаможа пазбегнуць хітрасцяў, якімі іншым разам карыстаюцца кандыдаты. “Я лічу, што трэба пераходзіць да больш сумленных, строгіх і канкрэтных нормаў”, — рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>