Маски и лекарства в достаточном количестве в лепельской аптеке

1484822387general_pages_19_january_2017_i44974_apteku_v_engelse_oshtrafovaЗ мэтай прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-2019, многія жыхары нашага раёна выкарыстоўваюць сродкі абароны органаў дыхання — маскі. Кожны з нас штодзень павінен карыстацца антысептычнымі сродкамі для апрацоўкі рук.
Пра тое, наколькі аптэчная сетка нашага раёна забяспечана патрэбнай колькасцю сродкаў для прафілактыкі інфекцыі, пойдзе наша размоваў інтэрв’ю з загадчыцай цэнтральнай раённай аптэкі №14 Вольгай Лёгкай.
— Вольга Барысаўна, вядома, што набыццё масак, антысептыкаў для апрацоўкі рук у цяперашні час з’яўляецца важным пытаннем, якое знаходзіцца на кантролі органаў улады. На якім жа ўзроўні гэта работа вядзецца цэнтральнай раённай аптэкай?
— Адзначу, што ў цяперашні час ва ўсіх аптэках нашага раёна, у тым ліку ў цэнтральнай раённай, наладжана бесперабойнае забеспячэнне сродкамі абароны органаў дыхання (маскамі), якія прызначаны для шматразовага выкарыстання. Вядома, попыт на іх павышаны, маскі хутка раскупляюцца. Аднак пастаўка масак з Віцебскага аптэчнага склада ажыццяўляецца два разы на тыдзень, і такім чынам мы можам забяспечыць імі пакупнікоў у належнай колькасці. Так, на мінулым тыдні ў аўторак са склада мы атрымалі тры тысячы масак для шматразовага карыстання, а ў пятніцу — чатыры тысячы. Двойчы будуць зроблены пастаўкі са склада і на гэтым тыдні. Таму праблем з набыццём масак у аптэцы ў нашых наведвальнікаў не ўзнікне.
Паколькі вялікім попытам карыстаюцца сродкі для дэзінфекцыі рук, работнікі аптэкі будуць займацца прыгатаваннем гэтых раствораў самастойна. Для гэтых мэтаў на Віцебскім аптэчным складзе закуплены спірт. На яго аснове і будзе вырабляцца спецыяльны раствор. Запэўню, што антысептык нашымі спецыялістамі будзе вырабляцца згодна з пропіссю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У яго склад будзе ўваходзіць гліцэрын, які захоўвае скуру ад перасыхання. Да таго ж, згодна з распараджэннем Міністэрства аховы здароўя, гэтыя сродкі будуць адпускацца без рэцэпта ўрача.
Акрамя таго, аптэкі нашага раёна забяспечаны дастатковай колькасцю лекавых прэпаратаў для прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Гэта арпетол, кагацэл і іншыя прэпараты. Ёсць у належнай колькасці і сродкі для прафілактыкі прастудных захворванняў — інгаверын, гропрынасін і г.д. Кожны, хто пажадае, мае магчымасць у любы час набыць патрэбны лекавы сродак.
— Вольга Барысаўна, мяркую, што для нашых чытачоў будуць карысныя вашы парады, як засцерагчы сябе ад інфекцыі.
— У першую чаргу, вельмі важна захоўваць асабістую гігіену — перад прыгатаваннем ежы, пасля вулічных прагулак неабходна добра вымыць рукі гарачай вадой з мылам, апрацаваць іх растворам для дэзінфекцыі. Знаходзячыся ў чарзе або падыходзячы да іншага чалавека, неабходна захоўваць дыстанцыю ў адзін-паўтара метра.
Засяроджу ўвагу і на яшчэ адной важнай акалічнасці. З мэтай прафілактыкі інфекцыі многія грамадзяне ўжываюць такія лекавыя прэпараты, як парацэтамол, азітраміцын. Аднак рабіць гэта нельга, паколькі гэтыя лекі выкарыстоўваюцца менавіта для лячэння, а не для прафілактыкі інфекцыі. Іх прыём павінен ажыццяўляцца толькі па прызначэнні ўрача. Перад тым, як пачаць ужыванне таго ці іншага лякарства, вельмі важна пракансультавацца з медыцынскім спецыялістам, работнікі аптэкі заўсёды параяць, які прэпарат лепш прыняць з мэтай прафілактыкі.
Шчыра жадаю моцнага здароўя чытачам “Лепельскага краю”, а таксама іх родным і блізкім.
Інтэрв’ю правяла
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>