Препарат широкого спектра действия применяют в лепельских автобусах

img_6956Апошнім часам у сувязі з падзеямі ў рэспубліцы, і асабліва вакол нас, да санітарнага стану грамадскіх месцаў прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. У прыватнасці, да грамадскага транспарту.

— Нам некалькі разоў тэлефанавалі гараджане і выказвалі скаргі, нічым не абгрунтаваныя, адразу заяўлю, што нібыта ніякім чынам не кантралюецца санітарны стан грамадскага транспарту і, у прыватнасці, аўтобусаў гарадскіх маршрутаў, — кажа памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Тарасава. — Штосьці даводзіць у адказ словамі справа малавыніковая, у аўтабазу гэтыя людзі таксама наўрад ці прыйдуць, каб на свае вочы пабачыць, таму давайце праз нашу газету пакажам шырокаму колу чытачоў, як працэс санітарнай апрацоўкі праводзіцца насамрэч.
Як ажыццяўляецца апрацоўка, распавяла інжынер па ахове працы і бяспецы руху АТП-17 Кацярына Буйлова:
— Звычайна санітарная апрацоўка аўтобуса праводзіцца ў канцы рабочага дня па прыбыцці тэхнікі ў парк. Кандуктар ідзе ў кантору здаваць выручку, а кіроўца едзе на спецыяльнае месца, дзе аўтобус мыецца як звонку, так і ўнутры. Звонку пыл і гразь змываюцца струменем вады пад высокім ціскам, а ўнутры праводзіцца вільготная ўборка, вымываецца падлога, вокны, асаблівая ўвага ўдзяляецца сядзенням і поручням — прадметам непасрэднага кантакту пасажыраў. Пры ўборцы, вядома, выкарыстоўваюцца антысептычныя сродкі. У перапынках паміж рэйсамі на канцавых прыпынках кіроўца дадаткова працірае поручні і ручкі, для гэтага яму выдаюцца чыстая тканіна і антысептычныя сродкі ў пульверызатары. Такая апрацоўка праводзіцца кожны дзень. Акрамя гэтага прадпрыемства заключыла дамову з райЦГЭ аб перыядычнай спецыялізаванай апрацоўцы спецсродкамі. Паколькі адначасова сабраць усе аўтобусы і кіроўцаў у адно месца разам цяжка, то даводзіцца ўзгадняць графікі руху, і ў перапынках паміж рэйсамі або пасля працы праводзіць апрацоўку.
— Не зразумеў, з чым звязаны цяжкасці?
— Уявіце сабе, што многія аўтобусы выязджаюць на лінію яшчэ а пятай гадзіне раніцы, а хтосьці — пасля дзесяці. Таксама і вечарам: у парк першыя машыны прыбываюць а чацвёртай гадзіне, а апошнія — ледзьве не апоўначы. Кіроўцам пры апрацоўцы трэба прысутнічаць, каб адчыніць, зачыніць машыну, перагнаць яе, а ім жа адпачыць трэба, таму спецыялісты санстанцыі (называю ўстанову як прывыкла) падладжваюцца пад наш графік.
Чарговы аўтобус патрапіўся на аўтавакзале ў сярэдзіне дня. Зялёны МАЗ. Пяты нумар гарадскога маршруту. Кіроўца Леанід Салодкін завяршыў рэйс, высадзіў пасажыраў і перагнаў машыну на пляцоўку для адпачынку. Перапынак вялікі — каля сарака хвілін, у гэты час і праводзіцца санапрацоўка.
За справу бярэцца медыцынскі дэзінфектар райЦГЭ Таццяна Жарнасек, у яе за спінай апырсквальнік, запоўнены сродкам для дэзінфекцыі “Інкрасэпт 10А”. Паслядоўна жанчына апрацоўвае ўвесь аўтобус спачатку звонку, а потым унутры, праходзячы па ўсіх паверхнях ад падлогі да столі. Па завяршэнні спецыяліст інструктуе кіроўцу і кандуктара Наталлю Шэкуту:
— Аўтобус зачыненым патрымайце хвілін 15. Потым адчыніце ўсе дзверы, выветрыце, пратрыце сядзенні і поручні, вокны.
— Пах не застанецца? — пытаецца мужчына.
— Не, гэты прэпарат не пахне.
Далей Наталля Тарасава і Кацярына Буйлова дамаўляюцца пра графік вячэрняй санапрацоўкі транспарту.
— Наталля Ягораўна, скажыце, а супраць каронавіруса дадзены прэпарат эфектыўны?
— “Інкрасэпт 10А” — прэпарат шырокага спектра дзеяння, знішчае 99,9 працэнта вядомых бактэрый і вірусаў. Таму, калі б у гэтым аўтобусе і быў каронавірус, ён абавязкова быў бы знішчаны.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>