Трэнінг-вучоба

 Адбылася вучоба-трэнінг для ўчастковых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 Сакратар акруговай камісіі Валянціна Лаўрыновіч нагадала аб правільным афармленні стэнда (кутка выбаршчыка), дзе павінны быць змешчаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні выбараў

у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, пералік населеных пунктаў, вуліц, дамоў, размешчаных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, агульны плакат кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзоры запаўнення бюлетэняў.

 Для дзелавой гульні былі вызначаны члены ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання № 24 (склад камісіі), назіральнікі — прадстаўнікі ўчастка для галасавання № 26, а таксама выбаршчыкі — астатнія ўдзельнікі трэнінга.

 На першым этапе быў дэталёва абмеркаваны пачатак датэрмі­новага галасавання. Да старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Аксаны Лясун паступіла пытанне: “Якія дзеянні павінна ўчыніць камісія ў пачатку датэрміновага галасавання?” Аксана Міхайлаўна адказала, што неабходна правесці пасяджэнне камісіі і вызначыць чарговасць (графік) работы членаў камісіі ў час датэрміновага галасавання (у перыяд з 18 па 22 верасня з 10 да 14-ці і з 16 да 19-ці гадзін) ў прысутнасці не менш двух членаў камісіі. Трэба таксама ўстанавіць парадак выдачы бюлетэняў, падпісаных са зваротнага боку не менш, як двума членамі камісіі, а таксама заклеіць прарэзы пры здачы на захоў­ванне урнаў для датэрміновага галасавання ў 14 і 19 гадзін. Прысутныя азнаёмілі­ся з узорам афармлення пратакола ўчастковай выбарчай камісіі.

 Перад прысутнымі была апячатана урна для датэрміновага галасавання, членам камісіі, якія праводзяць датэрміновае галасаванне, выдадзены спісы выбаршчыкаў і бюлетэні.

 Урна апячатваецца ў прысутнасці не менш двух трэціх складу камісіі. Калі камісія сфарміравана ў скла­дзе пяці чалавек, прысутныя кіраўнікі камісіі маюць права апячатваць урну. Калі ж склад камісіі сем чалавек, не. Аднак нават у тым выпадку, калі кіраўнікі камісіі маюць права апячатаць урну, будзе больш правільным рабіць гэта ў прысутнасці ўсіх членаў камісіі.

 Сакратар акруговай камісіі Валянціна Лаўрыновіч прапанавала “выбаршчыкам”, якія па тых ці іншых прычынах не будуць знаходзіцца па месцы жыхарства, прагаласаваць датэрмінова. Была прадэманстравана арганізацыя датэрміновага галасавання.

 У ходзе дзелавой гульні разгледжаны шэраг разнастайных сітуацый, якія могуць узнікнуць у ходзе выбараў. На ўсе пытанні старшыні і сакратары ўчастковых выбарчых камісій далі дакладныя адказы.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>