Сладкие сюрпризы для постояльцев «Святліцы», что на Лепельщине

dsc_0101Прадстаўнікі СААТ “Камунарка” напярэдадні вясновага свята па шматгадовай традыцыі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Святліца» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Лепельскага раёна, якое знаходзіцца ў аграгарадку Камень.
З вялікім задавальненнем людзі ў сталым узросце прымаюць тых, хто да іх адносіцца з душой. Яны адчуваюць кожны позірк, іх лёгка раніць. Аднак добрае слова, як вядома, сагравае сэрца і дорыць радасць.
dsc_0082— …Вы вельмі шмат ведаеце пра жыццё, многае можаце расказаць і шмат чаму навучыць. Ваша высакародная сівізна азначае не толькі ўзрост, а і бязмежную мудрасць, неацэнны вопыт і багацце ведаў, — звярнулася да пастаяльцаў “Святліцы” Алена Фёдарава, начальнік сектара па выставачнай дзейнасці СААТ “Камунарка”. — Надышла вясна — пачатак жыцця ў прыродзе, першае цяпло. Нездарма менавіта ў гэтую пару года святкуецца 8 Сакавіка. Гэта самы пяшчотны, светлы і цудоўны дзень. Жадаем вам доўгіх і шчаслівых гадоў, напоўненых здароўем, спакоем, шчасцем і клопатам. Каб, нягледзячы на ўзрост, вы ніколі не страцілі душэўную маладосць.
Ад імя генеральнага дырэктара прадпрыемства Івана Данчанкі і ўсяго калектыву Алена Анатольеўна таксама падзякавала тым, хто працуе ў аддзяленні і ТЦСАН Лепельскага раёна за высакародную працу і ініцыятыву, бо вельмі важна ствараць свята для людзей, якім патрэбна дапамога, атуляць іх цеплынёй і ўвагай. Жанчына падкрэсліла, што толькі працуючы разам можна дасягнуць той атмасферы, якая пануе зараз сярод пастаяльцаў і работнікаў “Святліцы”.
dsc_0049Прадстаўнік “Камунаркі” прыехала не адна, а са сваімі памочнікамі — Чырвоным Капялюшыкам і двума вавёрачкамі, якія ўручылі ўсім прысутным наборы цукерак. Як толькі казачныя персанажы пачалі за руку вітацца з жыхарамі “Святліцы”, ад усмешак, здавалася, аж стала святлей у зале. Упэўнена, падораныя эмоцыі ўзнялі настрой не на адзін дзень. Такія акцыі даюць магчымасць людзям у сталым узросце адчуць, што дзяржава памятае пра іх, выкарыстоўвае кожную магчымасць, каб дапамагчы.
— Свет трымаецца на нераўнадушных, добразычлівых людзях, якія заўсёды гатовы падтрымаць іншых словам і справай. Ваша дапамога для нас вельмі каштоўная. Жадаем калектыву СААТ “Камунарка” вялікіх поспехаў у працы, здароўя і ўсяго самага найлепшага, — адзначыла Наталля Іванова, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна. Наталля Віктараўна ўручыла шаноўным гасцям кухонныя ручнікі з сімвалічнымі беларускімі малюнкамі, якія шыюць гурткоўцы ў цэнтры.
Наталля Віктараўна павіншавала ўсіх прысутных жанчын са святам, пажадала ім здароўя, шчасця, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.
З нагоды вясновага свята наведвальнікі музычна-тэатральнага гуртка аддзялення дзённага знаходжання для пажылых у вёсцы Бароўка ТЦСАН Лепельскага раёна, вакальная група «Сударушки» на чале з кіраўніком Нінай Бяздзенежных падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму. Кампазіцыі артыстаў вярнулі жыхароў «Святліцы» ў гады іх маладосці. Прыемныя мелодыі ліліся па ўсім будынку. Як толькі загучала песня “Мае вочы чорныя”, амаль усе прысутныя сталі падпяваць і апладзіраваць у такт. Шмат нумароў было прысвечана менавіта жанчынам, але і мужчыны не засталіся па-за ўвагай. Для сябе зрабіла выснову, што моцная палова шмат ведае песень і не супраць прадэманстраваць свае вакальныя даныя. Увогуле, канцэрт нікога не пакінуў абыякавым: многія падпявалі, у некаторых ад знаёмых мелодый на вачах з’яўляліся слёзы.
Шмат цеплыні і шчырасці адчувалася ў выступленнях артыстаў. Падабраны рэпертуар вельмі спадабаўся ўсім прысутным.
Здавалася, што падчас святочнай дзеі людзі сталага веку забыліся пра свае хваробы і праблемы. Задаволеныя жыхары не шкадавалі апладысментаў за створанае свята, не жадалі адпускаць гасцей і шчыра прасілі часцей іх наведваць.
Пасля канцэрта мы пагутарылі з Аленай Фёдаравай:
— Гэта вельмі важны для нас сацыяльны праект. “Камунарка” ўжо шмат гадоў ажыццяўляе розныя дабрачынныя акцыі-дэгустацыі, прэзентацыі ўласнай прадукцыі. Мы часта наведваем дзіцячыя дамы, школы, установы такога кшталту. Заходзім у іх заўсёды з адкрытым сэрцам, шчырасцю, не забываем і пра салодкія сюрпрызы. Каб свята было больш запамінальнае, у ім удзельнічаюць і казачныя персанажы. Лічу, што гэта вельмі патрэбная справа. Мы бачым, з якой радасцю пажылыя людзі ўспрымаюць канцэрт і невялікія падарункі, якія для іх падрыхтавалі.
Адчуваецца, што работнікі аддзялення робяць усё магчымае, каб пастаяльцы адчувалі сябе ў гэтым месцы ўтульна і камфортна. Для многіх жыхароў перыяд знаходжання тут стаў новай старонкай у жыцці, бо самотныя людзі знайшлі сабе сяброў, даўніх знаёмых і нават сваё каханне. Зараз у “Святліцы” пражываюць 50 чалавек, якія ўтвараюць з’яднаны калектыў.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>