Повод для волнений — положительный

andrej-matyush-i-petr-xodzhaevКожны год 23 лютагамужчыны прымаюць віншаванні. У асноўным гэтая місія кладзецца на далікатныя плечы жонак, маці, дачок і бабуль. Адны рыхтуюць смачны стол, іншыя — прыемныя падарункі.

Нядзельная раніца на вуліцы Чуйкова, каля аўтавакзала, заўсёды шматлюдная. Адны спяшаюцца на рынак, другія — у храм, гандлёвыя цэнтры.
У такі момант ніхто не жадае, каб яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, тым больш у святочны дзень. Аднак тут адразу хочацца ўдакладніць і, магчыма, супакоіць аўтааматараў. Ахоўнікі правапарадку не ставяць перад сабой мэту аштрафаваць як мага больш кіроўцаў, а толькі імкнуцца, каб кожны выконваў правілы дарожнага руху, паважаў астатніх удзельнікаў, тлумачаць, што парушэнні перашкаджаюць і пешаходам, і іншым кіроўцам.
Не зусім традыцыйна адчувалі сябе аўтааматары ў гэты дзень пры спыненні транспартнага сродку супрацоўнікамі ДАІ, усе ўсміхаліся і жадалі адзін аднаму самага найлепшага. Як пазней даведалася, гэта праходзіла сумесная віншавальна-прафілактычная акцыя РК ГА “БРСМ” і ДАІ Лепельскага РАУС. Старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ старшы лейтэнант міліцыі Вікторыя Барадзёнак, правяраючы дакументы, і першы сакратар Лепельскага РК ГА “БРСМ” Вікторыя Пшонка жадалі аўтааматарам-мужчынам шчасця, моцнага здароўя, удачы і добрай дарогі. Ніякіх загадзя падрыхтаваных слоў, усё дзяўчаты казалі выключна ад душы. Акрамя гэтага, дарылі кожнаму кіроўцу памятныя падарункі.
У паветры ўжо адчуваецца вясна, дзве чароўныя прадстаўніцы прыгожага полу з усмешкамі сустракаюць аўтааматараў. Паласаты жэзл звыкла насцярожвае, але не ў гэты дзень.
— Добры дзень, калі ласка, вашы дакументы. Папрашу выйсці з машыны… — так пачыналася размова.
Многія кіроўцы спачатку хваляваліся, убачыўшы супрацоўніка ДАІ, але пазней разумелі, што нагода для сустрэчы — самая добрая. Асноўным патрабаваннем у гэты дзень было не прад’яўленне дакументаў, а ўсмешка на камеру для газеты.
Трэба адзначыць, што ўвогуле незадаволеных на дарозе за гэты час я не ўбачыла — кожны быў рады прыемнаму сюрпрызу. Прыгожай дзяўчыне ў форме інспектара ДПС мужчыны з усмешкай аддавалі дакументы на праверку і распавядалі пра службу ў войску.
malcev-vitalijПа словах літаральна ўсіх апытаных, віншаванне для іх стала поўнай нечаканасцю. Падчас гутаркі кожны кіроўца абяцаў быць сапраўдным мужчынам не толькі дома, але і на дарозе, клапаціцца пра сябе, сваіх пасажыраў, а таксама не падвяргаць небяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху.
— Прыемна, калі стандартная праверка дакументаў выглядае ў форме віншавання ў гонар Дня абаронцаў Айчыны, — такія словы чула ад многіх.
Як адзначыла старшы лейтэнант міліцыі Вікторыя Барадзёнак, у гэты дзень штрафаваць нікога не мела намеру:
— Кіроўцы павінны разумець, што ДАІ імкнецца больш увагі надаваць прафілактыцы правапарушэнняў на дарозе, а не спагнанню штрафаў. Такія акцыі, лічу, спрыяюць наладжванню пазітыўнага дыялогу паміж інспектарам і кіроўцам, таму гэтую добрую традыцыю будзем працягваць.
Мяркуючы па рэакцыі мужчын, акцыя ім спадабалася, і яны ад душы дзякавалі за такі прыемны сюрпрыз. Сустрэча з супрацоўнікам ДАІ пакінула ў аўтааматараў толькі станоўчыя эмоцыі, а таксама паслужыла стымулам быць адказным за рулём і выконваць правілы дарожнага руху.
— Я не баюся, калі мяне спыняюць людзі ў форме, таму што нічога не парушаю. За рулём ужо 35 гадоў, — кажа Уладзімір Старасельскі.
Хочацца ўсім кіроўцам-мужчынам пажадаць быць надзейным плячом для сваіх родных і блізкіх! І памятайце: вас чакаюць дома!
Таксама хочацца нагадаць, што ў выпадку ўжывання алкагольных напояў не варта ні ў якім выпадку сядаць за руль аўтамабіля, лепш скарыстацца паслугамі службы таксі або прагуляцца пешшу.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>