Уражанні найлепшыя

Для азнаямлення з узроўнем падрыхтоўкі да выбараў наш горад наведалі назіральнікі выканаўчага камітэта Садружнасці незалежных дзяржаў Анатоль Бякешчанка і Мурат Ташыбаеў. Сустрэча гасцей адбылася ў раённым выканаўчым камітэце. Анатоль Васільевіч і Мурат Сяйтжанавіч даведаліся аб колькасці

ўчастковых выбарчых камісій, іх прадстаўнікоў, пазнаёміліся з кандыдатурамі на пасаду дэпутата, удакладнілі месцы сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і г.д.

Прадстаўнікі выканаўчага камітэта СНД сустрэліся са старшынёй Лепельскага райвыканкама Пятром Шыкшнянам. Пётр Генрыхавіч расказаў гасцям аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, мадэрнізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, рабоце па добраўпарадкаванні, рамонце вуліц, будаўніцтве жылля.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па супрацоўніцтву ў сферы бяспекі і супрацьдзеяння новым выклікам і пагрозам Мурат Ташыбаеў і начальнік аддзела па супрацоўніцтву ў сферы барацьбы з правапарушэннямі, тэрарызмам і наркапагрозай Дэпартамента Анатоль Бякешчанка адзначылі, што па ўзроўні развіцця сацыяльнай інфраструктуры Лепель займае дастойнае месца ў Віцебскай вобласці.

Нашы госці з задавальненнем прайшлі па гарадской плошчы. Іх увагу прыцягнулі добра­ў­парадкаваны гарадскі сквер, адрэстаўраваны будынак раённага вузла паштовай сувязі, квітнеючы дворык ля аддзела ЗАГС. Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў выканаўчага камітэта СНД выклікала экскурсія па Лепельскім раённым Доме рамёстваў. Цудоўныя вырабы ўдзельнікаў клуба народных майстроў і мастакоў “Скарбонка” — шыкоўныя карціны, саламяныя, гліняныя вырабы, тканыя ручнікі, паясы, беларускія нацыянальныя строі — прывялі наведвальнікаў у захапленне. Метадыст клуба народных майстроў і мастакоў “Скарбонка” Ніна Звягінцава падрабязна расказала гасцям аб асаблівасцях народных строяў у пэўным рэгіёне, распавяла аб працэсе стварэння ручнікоў, паясоў і г.д.

Метадыст-майстар па ткацтве раённага Дома рамёстваў Алена Камека прадэманстравала, як на ткацкім станку ў даўнія часы стваралася пакрывала.

— Лепельшчыну наведаў не ўпершыню, — адзначыў прадстаўнік Дэпартамента па супрацоўніцтву ў сферы бяспекі і супрацьдзеянню новым выклікам і пагрозам Анатоль Бякешчанка. — Адзначу, што падрыхтоўка да выбарчага працэсу ў Лепельскім раёне праведзена на высокім узроўні, у адпаведнасці з заканадаўствам. Выбарчыя ўчасткі забяспечаны ўсёй неабходнай інфармацыяй для грамадзян, ніякіх скаргаў з боку ініцыятыўных груп, давераных асоб ад кандыдатаў на пасаду дэпутата ў акружную выбарчую камісію не паступала. Мяркую, што жыхары Лепельскага раёна прымуць актыўны ўдзел у галасаванні.

 Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>