Заслужить доверие учеников

img_4608Працаваць з вучнямі, дапамагаць ім знайсці сваю дарогу ў жыцці, быць адказнымі, працавітымі і шчырымі людзьмі для Алены Куц стала не проста прафесіяй, а жыццёвым прызваннем. Алена Аляксандраўна выкладае сусветную гісторыю, гісторыю Беларусі і грамадствазнаўства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г.Лепеля”. Вучні ж палюбілі педагога не толькі за цікавыя, змястоўныя ўрокі, а і душэўную шчырасць і цеплыню.
— Гісторыя — гэта прадмет, які патрабуе дакладнага вывучэння, умення аналізаваць факты і глыбока разважаць, таму задача настаўніка — зацікавіць вучня, прывіць яму любоў да нашага мінулага, — адзначае Алена Аляксандраўна. І са сваёй задачай яна паспяхова спраўляецца. Для многіх вучняў сярэдняй школы №3 сусветная гісторыя з’яўляецца любімым прадметам.
Дарэчы, гэту ж школу ў 1997 годзе скончыла і сама Алена Аляксандраўна. Ужо ў юанцкія гады яна пажадала звязаць сваё жыццё з настаўніцтвам. Паспяхова здала ўступныя экзамены на спецыяльнасць “Гісторыя і беларуская філалогія” Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава. І зараз Алена Аляксандраўна памятае сваіх першых выхаванцаў — вучняў Матырынскай дзіцячы сад-сярэдняй школы, да якіх прыйшла працаваць у 2002 годзе. Ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г.Лепеля” педагог працуе з 2004 года.
Быццам імклівыя птушкі, пралятаюць гады… Калі з’яўляецца вольная хвілінка, настаўніца гартае старонкі фотаальбом і ўзгадвае будні, пражытыя разам з вучнямі. Многіх выпускнікоў школы Алена Аляксандраўна добра памятае і ганарыцца іх поспехамі. Сярод іх Анастасія Лагойская, якая скончыла школу з залатым медалём і зараз з’яўляецца студэнткай Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Яўгенія Банеўская таксама скончыла школу з залатым медалём і зараз працуе старшым памочнікам пракурора Лепельскага раёна.
— Для таго, каб атрымаць давер вучняў, трэба быць не толькі педагогам, а і сапраўдным сябрам для іх, мудрым суразмоўцам і дарадчыкам. Душэўную цеплыню дзеці заўсёды адчуваюць і адказваюць узаемнасцю, — шчыра прызнаецца Алена Аляксандраўна. У гэтым і захоўваецца сакрэт яе прафесіяналізму.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>