Предупреждение травматизма

unnamed-1Ахова працы заўсёды была і застаецца важнейшай сацыяльна-эканамічнай задачай, якая патрабуе пастаяннай увагі з боку дзяржавы, работадаўцаў і саміх працаўнікоў. Нездавальняючыя ўмовы працы, вытворчы траўматызм і прафесійныя захворванні вядуць да вялікіх эканамічных затрат для грамадства.
Па ацэнках Міжнароднай арганізацыі працы штогод у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у свеце памірае два мільёны чалавек, гэта значыць, каля шасці тысяч рабочых штодзень. Да таго ж колькасць загінулых кожны год расце на дзесяць працэнтаў. Яшчэ 270 мільёнаў чалавек становяцца ахвярамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
У выніку дрэнных умоў працы і няшчасных выпадкаў на вытворчасці, па звестках Міжнароднай арганізацыі працы, губляецца чатыры працэнты сусветнага валавога ўнутранага прадукту. Пра стварэнне належных умоў працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашага раёна, мерах прафілактыкі вытворчага траўматызму пойдзе размова ў інтэрв’ю з начальнікам аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргеем Макарскім.
— Сяргей Міхайлавіч, наколькі часта ў нашым раёне здараюцца няшчасныя выпадкі на вытворчасці?
— У мінулым годзе на тэрыторыі раёна зарэгістраваны тры няшчасныя выпадкі на вытворчасці, у якіх адзін работнік загінуў (23 сакавіка 2019 года), двое работнікаў атрымалі цяжкую траўму (філіял “Баброва-агра” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” — 18 красавіка 2019 года і ДЛГУ “Лепельскі лясгас” — першага лістапада 2019 года). За мінулы год адбыўся рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам (у 2018 годзе — ні аднаго).
— Якая ж сітуацыя назіраецца ў цэлым па вобласці?
— Па даных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці летась памерла (загінула) 78 работнікаў і 88 атрымалі цяжкія траўмы, з якіх адпаведна 58 і трынаццаць кваліфікаваны як невытворчыя.
Такім чынам, сувязь з вытворчасцю з улікам незавершаных расследаванняў устаноўлена ў дваццаці загінулых, што на аднаго работніка менш, чым у 2018 годзе, і ў 75 чалавек, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы (у 2018 годзе — 75).
Адзначу, што з 58 фактаў смерці (гібелі) работнікаў, кваліфікаваных як невытворчыя, смерць 40 пацярпелых абумоўлена выключна станам іх здароўя, з трынаццаці няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх траўмаў і кваліфікаваных, як невытворчыя, — адзін.
Пры гэтым у мінулым годзе паказчык колькасці загінулых на вытворчасці ў разліку на сто тысяч застрахаваных па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (Кч) у вобласці перавысіў аналагічны паказчык па рэспубліцы амаль у 1,3 раза (па вобласці — 4,6, а па рэспубліцы — 3,6).
Рост смяротнага траўматызму на вытворчасці ў мінулым годзе дапушчаны ў арганізацыях Аршанскага раёна — чацвёра загінулых (у 2018 годзе — адзін), Глыбоцкага раёна — два (у 2018 годзе — адзін), Лепельскага і Талачынскага раёнаў — па адным (у 2018-м — ні аднаго). У Шумілінскім, Докшыцкім, Пастаўскім, Сенненскімі і Полацкім раёнах колькасць выпадкаў са смяротным зыходам засталася на ранейшым узроўні — па адным выпадку смяротнага траўмавання ў 2018 і 2019 гадах.
Рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам у 2019 годзе адзначаны ў арганізацыях, падведамасных (якія ўваходзяць у сістэму) Мінпрама, дзе загінула двое работнікаў (у 2018 годзе — адзін), а таксама Мінлясгаса і канцэрна “Беллегпрам” — адпаведна, два і адзін. Акрамя таго, рост колькасці загінулых зарэгістраваны ў арганізацыях без ведамаснай падначаленасці — з двух да чатырох.
— Наколькі часта ў гарадах Віцебскай вобласці здараюцца цяжкія траўмы на вытворчасці?
— Рост вытворчага траўматызму, які прывёў да цяжкіх вытворчых траўмаў, адзначаны ў арганізацыях Пастаўскага раёна — пяць пацярпелых (у 2018 годзе — два), Сенненскага раёна — чатыры (у 2018 годзе — два), Лёзненскага, Шумілінскага і Чашніцкага раёнаў — па два (у 2018-м — ні аднаго), а таксама Талачынскага раёна — чатыры (у 2018 годзе — тры). Рост колькасці вытворчага траўматызму назіраецца таксама на тэрыторыі Верхнядзвінскага і Ушацкага раёнаў — па два (у 2018-м — па адным) і Докшыцкага раёна — адзін (у 2018 годзе — ні аднаго). У г. Віцебску колькасць цяжка траўмаваных на вытворчасці засталася на ранейшым узроўні — 22 пацярпелых у 2018 і 2019 гадах, Глыбоцкім раёне — шэсць, Віцебскім — трое і Расонскім раёне — адзін.
Павелічэнне колькасці выпадкаў вытворчага траўматызму, які прывёў да цяжкіх вытворчых траўмаў, у 2019 годзе адзначана ў арганізацыях без ведамаснай падначаленасці, дзе цяжка траўмавана шаснаццаць работнікаў (у 2018 годзе — пятнаццаць).
Акрамя таго, колькасць пацярпелых, якія атрымалі траўмы на вытворчасці, узрасла ў арганізацыях без ведамаснай падначаленасці, дзе цяжка траўмавана шаснаццаць работнікаў (у 2018 годзе — пятнаццаць).
Акрамя таго, колькасць пацярпелых, якія атрымалі цяжкія траўмы на вытворчасці, узрасла ў арганізацыях, падведамасных (якія ўваходзяць у сістэму) Мінлясгаса, з двух да сямі пацярпелых, Мінтранса — з аднаго да чатырох, Мінэнерга — з аднаго да трох, Мінпрама — з нуля да двух, канцэрна “Беллегпрам” — з аднаго да двух, а таксама Мінадукацыі — з нуля да аднаго. У арганізацыях, падведамасных Міністэрству сувязі і Белкаапсаюзу, колькасць выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў, засталася на ранейшым узроўні — адпаведна, па адным выпадку цяжкага траўмавання ў 2018 і 2019 гадах.
— Сяргей Міхайлавіч, якія ж асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці?
— Як паказвае аналіз завершаных спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкім наступствамі ў арганізацыях вобласці, назіраецца змяншэнне ў цэлым колькасці выпадкаў гібелі і цяжкага траўмавання работнікаў, якія адбыліся па прычыне незабеспячэння наймальнікамі іх бяспечных умоў працы. Калі ў 2018 годзе пры наяўнасці віны наймальніка адбылося 41,8 працэнта няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, то ў 2019 годзе гэты паказчык знізіўся да 35,1 працэнта. Разам з тым у арганізацыях вобласці павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, якія адбыліся пры наяўнасці выключна віны пацярпелага, — з 22,8 да 29,9 працэнта.
Выключна па віне работадаўцы адбылося 19,5 працэнта няшчасных выпадкаў (у 2018 годзе — 24,1 працэнта), пры змешанай адказнасці работадаўцы і пацярпелага — 15,6 працэнта (у 2018 годзе — 17,7 працэнта), выключна па віне пацярпелага — 29,9 працэнта выпадкаў (у 2018 годзе — 22,8 працэнта), а пры адсутнасці віны работадаўцы і пацярпелага — 35 працэнтаў (у 2018 годзе — 35,4 працэнта).
Нягледзячы на меры, якія прымаліся ў 2019 годзе, у стане алкагольнага ап’янення ў момант траўмавання знаходзіўся адзін работнік, які загінуў на вытворчасці, і двое работнікаў, што атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы (у 2018 годзе — тры і два адпаведна).
— Сяргей Міхайлавіч, якія меры, на ваш погляд, дапамогуць скараціць колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці?
— Асноўны і фундаментальны прынцып аховы працы — прадухіленне вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. На гэта павінны быць накіраваны ўсе мерапрыемствы аховы працы. На якасна новы ўзровень неабходна ўзняць работу па ажыццяўленні кантролю за захаваннем патрабаванняў аховы працы ў арганізацыях раёна. Вельмі важна, каб функцыя кантролю выконвалася не толькі спецыялістам па ахове працы, а і стала б абавязкам усіх спецыялістаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў арганізацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове працы і іх службовымі абавязкамі. Акрамя таго, неабходна прыняць дзейсныя меры па няўхільным забеспячэнні як службовымі асобамі арганізацый, так і самімі работнікамі вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны.
Інтэрв’ю правяла
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>