Заповедник посетила французская съемочная группа

francuzyБярэзінскі біясферны запаведнік наведалі двое спецыялістаў з Францыі — прафесар лабараторыі наземных экасістэм універсітэта Латарынгіі ў горадзе Метц Анік Шнітцлер і рэжысёр кампаніі NOMADES Ален Крэцьен. Анік Шнітцлер таксама з’яўляецца членам навуковага савета парку «Паўночныя Вагезы», з якім запаведнік больш за 25 гадоў вядзе супрацоўніцтва. Гэта ўжо не першы візіт гасцей з Францыі на Лепельшчыну. У 2013 годзе яны праводзілі параўнальнае вывучэнне фауны і лясных экасістэм ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі і Францыі.
Яшчэ ў мінулы раз у спадарыні Шнітцлер і даўняга сябра запаведніка Жана-Клода Жэно з’явілася ідэя стварэння фільма пра дзікую прыроду Беларусі. Знаўцы прыроды хацелі б распавесці ў ім пра ўзаемаадносіны мясцовага насельніцтва з ваўкамі, рысямі і мядзведзямі, якія жывуць па суседстве. Жыхары Францыі ў асноўным з асцярогай ставяцца да драпежнікаў. Яны ўпэўнены, што існаванне побач з чалавекам звяроў немагчыма. У Францыі вельмі мала буйных драпежнікаў, таму аўтарам фільма цікава паказаць іх багацце і разнастайнасць на прыкладзе Беларусі.
У самым пачатку свайго візіту спецыялісты сустрэліся з першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Валянцінам Шатраўкам. Яны атрымалі поўнае адабрэнне на правядзенне відэаздымкі лясных комплексаў. Дамовіліся, што запіс матэрыялу будуць праводзіць на тэрыторыях Бярэзінскага запаведніка і Рэспубліканскага заказніка «Налібоцкі». Дакументальны фільм будзе транслявацца на адным з папулярных дзяржтэлеканалаў Францыі, які вяшчае праграмы пра культуру і навуку.
Навуковыя супрацоўнікі запаведніка прадэманстравалі гасцям з Францыі кадры з фотапастак, на якіх адлюстраваны цікавыя для іх драпежнікі.  Французы былі ўражаны ўбачаным.
Здымачная група будучай дакументальнай карціны плануе выкарыстаць сучасныя тэхналогіі. Яны ўсталююць фотапасткі з HD-якасцю ў месцах, дзе сустрэча з драпежнымі звярамі найбольш верагодная. Таксама плануецца праводзіць здымку тэрыторыі пры дапамозе квадракоптэра. Такім чынам, будзе магчымасць атрымаць якасны відэаматэрыял пры мінімальным кантакце чалавека з дзікімі жывёламі.
Першы, азнаямленчы этап здымачнага працэсу, на думку французскіх калегаў, прайшоў паспяхова. Цяпер іх чакаюць перамовы з дырэкцыяй французскіх тэлеканалаў і атрыманне акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў РБ.
Падрыхтавала Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>