Встреча с воинами-интернационалистами

img_6263У вучняў Старалядненскай школы на днях адбылася значная падзея, да іх у госці прыехалі ветэраны. На вялікі жаль, ветэранаў
Вялікай Айчыннай вайны ў Старым Лядне і бліжэйшых вёсках ужо не засталося — час бяжыць няўмольна. У школу завіталі ветэраны вайныў Афганістане Сяргей Крывель, Іван Міхно і Ігар Вішнеўскі.

За часы вайны, якая доўжылася з 29 снежня 1979 па 15 лютага 1989 года, праз яе гарніла прайшлі больш за сем тысяч беларусаў, з іх больш за 300 — ураджэнцы і жыхары Лепельскага раёна. Сямёра вярнуліся ў цынкавых трунах.
Сяргей Крывель — ураджэнец блізкай да Старога Лядна Слабодкі, у свой час заканчваў школу, у якую цяпер наведваецца кожны год у пачатку лютага. Хто, як не салдат, які ваяваў, сам забіваў, каб не быць забітым, які хаваў загінуўшых сяброў, які ведае, як свішчуць кулі і выюць міны, можа распавесці моладзі, наколькі страшная вайна і каштоўны мір, якое тонкае чалавечае жыццё.
Існуе абыходкавы выраз пра тое, што самыя перакананыя і паслядоўныя змагары за мір — гэта вайскоўцы, бо яны найлепш ведаюць што такое вайна, якія страты, жахі і пакуты яна нясе. Асабліва тыя салдаты і афіцэры, якія былі ўдзельнікамі сапраўдных баёў.
На сустрэчу сабраліся вучні з пятага па дзявяты класы. Натуральна, што найбольш зацікаўлена гасцей слухалі хлопцы.
Афганцы расказвалі пра сваё дзяцінства, вучобу, пра тое, як іх прызывалі і накіроўвалі ў далёкую паўднёвую краіну. Распавядалі, з чым ім давялося сутыкнуцца ў першую чаргу, якія цяжкасці пераадольвалі.
Першае, што сустракала савецкіх салдатаў у Афганістане, былі нязвыклая прырода і клімат. Прычым, часта з’явы былі незразумелымі. Ну як можа днём прыпякаць да 30 градусаў спёкі, а ўначы слупкі тэрмометраў, асабліва ў гарах, апускаліся да мінусавых значэнняў. Суровасць клімату дапаўнялася антысанітарыяй і распаўсюджаннем інфекцыйных хвароб, ад якіх вельмі часта пакутавалі нашы вайскоўцы.
Расказвалі ветэраны і пра баявыя выхады, пра дзяжурствы на далёкіх пастах, пра суправаджэнні калон, пра баі з душманамі. Аднак ва ўспамінах было месца і гумару, іроніі. А як іначай? Без умення пасмяяцца з самога сябе, са свайго таварыша, без умення заўважыць смешную сітуацыю цяжка было б перажыць тое напружанне, якое суправаджае салдата на любой вайне.
Ігар Вішнеўскі вядомы яшчэ і як спявак і музыкант, таму амаль на ўсе падобныя мерапрыемствы бярэ з сабой гітару. Школьнікі потым не хацелі яго адпускаць, прасілі праспяваць яшчэ і яшчэ. Ну і, вядома, запісвалі ўсё выступленне на мабільныя тэлефоны, як цяпер без гэтага! Сучасныя тэхналогіі суправаджаюць нас на кожным кроку. У часы афганскай вайны фотаапарат быў рэдкасцю, у многіх часцях увогуле фатаграфаванне было забаронена, таму здымкі з той вайны маюць вялікую каштоўнасць.
Нядаўна, напярэдадні Новага года, адзначалася сумная гадавіна — 40-годдзе ўводу савецкіх войскаў у Афганістан, 15 лютага споўніцца 31 год з моманту, калі апошні савецкі салдат пакінуў гэту замежную краіну. Падзеі тыя ўсё далей і далей, і тым больш каштоўныя ўспаміны жывых сведкаў, непасрэдных удзельнікаў. І таму вельмі каштоўнымі будуць у далейшым падобныя сустрэчы і відэазапісы, якія зробяць на іх слухачы і гледачы.
img_6304

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>