m-21Віктар Шаршнёў, які летась па выніках работы за 2018 год быў удастоены ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”, працуе ветэрынарным урачом у СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Часта, калі наведваў гаспадарку, сустракаўся, гутарыў з гэтым спецыялістам і проста выдатным чалавекам. Заўсёды спакойны, гатовы падтрымаць гутарку, пры гэтым з высокім пачуццём уласнай годнасці.
Сельгасфіліял “Заазер’е” вызначаецца высокай прадукцыйнасцю пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Каровы даюць да 20 кілаграмаў малака за суткі, пры гэтым амаль уся прадукцыя рэалізуецца гатункам экстра, што гарантуе дадатковую грашовую выручку. Атрымаць у адзін момант высокапрадукцыйны малочны статак немагчыма, пагалоўе фарміруецца гадамі. І гэта праца не завяршаецца ніколі. Адметнасць племянной селекцыйнай справы ў тым, што яна вядзецца пастаянна. І ў гэтым вялікая заслуга Віктара Шаршнёва. Уклад выдатнага спецыяліста ва ўстойлівае развіццё сельскагаспадарчага прадпрыемства адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>