Произошел пожар в бане

34e33e250390f9ccbbfa73f926cea9f4_xl19 студзеня бягучага года каля гадзіны ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне пра пажар у лазні ў вёсцы Завідзічы Лепельскага раёна.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, назіралася адкрытае гарэнне даху лазні.
У выніку пажару ў лазні былі знішчаны дах, пашкоджаны столевае перакрыццё, сцены і маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія, якая разглядаецца, — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, агрэгатаў і ўстройстваў, што генерыруюць цяпло.
Для таго, каб засцерагчы ўласную бяспеку, здароўе сваіх родных і блізкіх, важна памятаць, што вельмі небяспечна пакідаць без нагляду печы, якія топяцца. Нельга прымяняць для распальвання гаручыя і вадкасці, якія лёгка ўзгараюцца. Таксама не трэба забываць пра абавязковую наяўнасць негаручага ліста памерам 0,7 на 0,5 метра ля топкі. Побач з печчу, якая топіцца, нельга сушыць адзенне. Трэба пастаянна сачыць за чысцінёй дымахода і не дапускаць яго засмечвання. Пры эксплуатацыі цаглянай печы неабходна рэгулярна сачыць за яе станам. Расколіны, сколы, выпадзенне цэглы з топкі або дымахода не дапушчальныя. Выкананне гэтых правілаў дапаможа захаваць уласную бяспеку і асабістую маёмасць. Тэлефоны службы выратавання — 101 і 112.
Ягор ЗІНОЎ,
старшы інспектар
інспекцыі
нагляду і прафілактыкі
Лепельскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>