Ищем очевидцев аварии!

10150680Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння. У час следства ўстаноўлена, што трэцяга лістапада 2019 года каля 14 гадзін 30 хвілін грамадзянін К., кіруючы аўтамабілем маркі “TOYOTA YARIS” (рэгістрацыйны знак 5668 ЕК-6) і рухаючыся на 146 кіламетры аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск, сутыкнуўся з аўтамабілем “HYUNDAI TUCSON” з рэгістрацыйным знакам 1993 СЕ-7, якім кіравала грамадзянка Л.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўцы К. і Л., а таксама грамадзянка Р., якая ехала ў якасці пасажыра аўтамабіля “TOYOTA YARIS”, атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”.
Звяртаюся з просьбай да асоб, якія сталі сведкамі і відавочцамі дарожна-транспартнага здарэння, звярнуцца ў Лепельскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па тэлефонах 4-14-59 або 4-25-27.
Сяргей БУЛАЙ,
начальнік Лепельскага
раённага аддзела
Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>