В суде Лепельского района объявлен приговор за убийство ребенка

sud_lepel_ubiystvo_rebenka_1Пасля перапынку 20 студзеня а 12-ай гадзіне аднавіўся судовы працэс па абвінавачанні жанчыны ў забойстве ўласнага двухгадовага сына.

Увесь час, пакуль доўжылася пасяджэнне, абвінавачаная плакала або сядзела, закрыўшы аблічча рукамі. Нагадаем, што на ранейшых пасяджэннях яна адмаўлялася даваць паказанні, іх зачытвалі па матэрыялах крымінальнай справы.

Напачатку старшыня суда дала ёй права апошняга слова.

— Высокі суд, можна, я не буду гаварыць, а перадам слова праз адваката? – нечакана сказала падсудная.

— Вы хаця б штосьці скажыце або зачытайце сваё апошняе слова, — настойвала старшыня.

Жанчына расказала, што дапусціла “самую страшную памылку ў сваім жыцці”, што вінаватая і прызнае сваю віну. Разам з тым указвае на абставіны, якія суправаджалі трагедыю – стан цяжарнасці разам з дэпрэсіяй і падаўленасцю, маральны прэсінг з боку сужыцеля.

— Унутры мяне ўжо нічога не засталося. Адзінае, што мяне трымае, гэта барацьба за майго маленькага сына.

Нагадаем, што ў часе знаходжання пад арыштам жанчына нарадзіла дзіця, якое было забрана ў яе па рашэнні суда Лепельскага раёна. Рашэнне аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў падсудная зараз аспрэчвае.

— Я прашу высокі суд даць мне шанец даказаць майму маленькаму сыну, што я магу быць добрай мамай.

У пасяджэнні быў аб’яўлены чарговы перапынак, суд выйшаў на нараду.

Прысуд быў зачытаны ў той жа дзень амаль праз гадзіну.

— Імем Рэспублікі Беларусь! Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда… разгледзеўшы ў адкрытым судовым пасяджэнні… прыгаварыла: прызнаць Харлёнак Алёну Сяргееўну вінаватай у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане, і прызначыць ёй па пункце 2 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 13 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прыгавор можа быць абскарджаны ў законным парадку

Васіль МАТЫРКА.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>