Зима — не помеха для гонщиков

klunduk-s-detmiЛепельскія картынгісты разам са сваім трэнерам, па сумяшчальніцтве педагогам аб’яднання па інтарэсах “Картынг” раённага цэнтра дзяцей і моладзі Ігарам Клундуком не сядзелі на зімовых канікулах без справы. Прагнасць да хуткай язды не можа спыніць дрэннае зімовае надвор’е.
У сувязі з умовамі надвор’я няма магчымасці рухацца на свежым паветры па лепельскай зямлі, таму картынгісты разам са сваім трэнерам шукаюць выйсце. На гэты раз яны наведалі Мінск. Спартсмены паўдзельнічалі ў другім этапе кубка “Картлэнд” па пракатным картынгу.
Кожны з гоншчыкаў удзельнічаў у шасці заліковых заездах на картах. Прыемна адзначыць, што лепяльчане прыехалі з дыпломамі, як і бачна на здымку.
Аднак гэта не галоўнае. Кожны з гоншчыкаў атрымаў вялікую порцыю адрэналіну і станоўчых эмоцый, бо трасы ў гэтым клубе здзіўляюць сваёй неардынарнасцю. Крутыя спускі і пад’ёмы, вялікая колькасць гледачоў, гул матораў — усё гэта надае спаборніцтвам цікавасць і запамінальнасць. Будзе пра што расказаць аднакласнікам!
— Траса вельмі спадабалася і дзецям, і мне. Яна двухузроўневая. Мае вельмі шмат стромкіх паваротаў і мала месцаў для абгонаў, але тым не менш у юных пілотаў атрымліваўся ўдалы абгон. Для іх гэта было вялікім вопытам — у гонцы і трэніроўцы ехаць у натоўпе больш дасведчаных гоншчыкаў, якія выступалі ўжо не ў першы раз.
Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць бацькі, бо на такое мерапрыемства патрэбны сродкі, а таксама прадстаўнікі ТАА “ГлобаКарт” картынг-клуб FORSAGE за магчымасць праходзіць вячэрнюю трэніроўку ў сваім клубе і пражыванне ў гасцініцы «Дынама» ў Раўбічах. У класе «Міні» выступілі Ягор Жураўскі (дзявятае месца з пятнаццаці) і Станіслаў Дзівін (восьмае месца з 15-ці), а ў класе «Юніёр» паказалі сваё майстэрства Уладзіслаў Бакурын і Цімафей Хацько, — кажа Ігар Клундук.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>