Лауреаты первой степени

semicvetikУ Віцебску прайшоў VI адкрыты гарадскі конкурс вакалістаў і інструменталістаў «Семицветик”». У традыцыйным творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 131 саліст і 35 ансамбляў, якія прадстаўлялі не толькі амаль усе дзіцячыя школы мастацтваў Віцебскай вобласці, але і навучальныя ўстановы Мінска і Смаленска. Канкурсанты выступалі ў намінацыях «Фартэпіяна», «Духавыя інструменты», «Народныя інструменты», «Струна-смычковыя інструменты» і «Вакал».

Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі ВГМК ім. Салярцінскага, прадстаўнікі ўпраўлення культуры аблвыканкама і Цэнтра культуры «Віцебск», высока ацаніла выканальніцкі ўзровень ансамбляў Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў. Ансамбль флейтыстаў у складзе Стэлы Грынь, Ганны Лясун і Ганны Чуес (настаўнік Алена Прыпутнева, канцэртмайстар Вікторыя Цярэшчанка) і ансамль трубачоў у складзе Максіма Валынца, Ромальта Пятровіча і Рамана Кунчевского (настаўнік Мікалай Гегельскі, канцэртмайстар Алеся Цімаховіч) заваявалі званні Лаўрэата I ступені.

Н. ВЕСЯЛОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>