На той войне «неизвестной» …

kryvalap-ivan-uladz-1930-ya-gg30 лістапада бягучага года споўнілася 80 гадоў ад пачатку вайны Савецкага Саюза з Фінляндыяй. У той вайне, якую савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі называў “незнаменитой”, прынялі ўдзел і лепяльчане. Калі стала вядома, што канфлікт непазбежны, пачалася мабілізацыя ў Чырвоную армію ваеннаабавязаных мужчын, якія ўжо мелі за плячыма вайсковую службу. На жаль, архівы таго часу да нас не дайшлі, таму складана прывесці нават прыблізную лічбу, колькі ўсяго нашых землякоў прыняло ўдзел у “зімовай кампаніі”. Вайна працягвалася каля чатырох месяцаў, але перамога ў ёй СССР далася дарагой цаной. Сярод беззваротных страт больш за сто жыхароў Лепельскага раёна лічацца загінулымі ці зніклымі без вестак. Дзясяткі чалавек вярнуліся дадому з цяжкімі раненнямі і абмаражэннямі.
Яшчэ і сёння шмат у каго ў сямейных архівах можна пабачыць і “фінскія” здымкі, на якіх выявы маладых мужчын, апранутых у вайсковыя гімнасцёркі ці шынялі, у тагачасных зімовых галаўных уборах — шлемах, якія мы звыкла называем “будзёнаўкамі”.
Лепяльчанін Іван Крывалап успамінаў, як на тую вайну забіралі яго бацьку, таксама Івана. Разам з бацькам з Адамаўкі ў далёкую дарогу выпраўлялі яго роднага брата Пятра Крывалапа і Уладзіміра Сароку, а таксама Архіпа Вашкевіча з Аношак і Восіпа Куноўскага з Чорнай Лазы. Малы Іван доўга бег за “палутаркай”, у якой везлі бацьку. На ўсё жыццё запомніліся яго словы: ”Я хутка вярнуся!”. Аднак слова свайго бацька не стрымаў… На лініі фінскай абароны “Манергейма” яго жыццё абарвала жанчына-снайпер. Пра тое Іван даведаецца пазней ад дзядзькі Пятра, які вернецца з “фінскай” вайны з куляй у лёгкіх. Успамінам пра бацьку засталіся малому некалькі чорна-белых фотакартак, якія і захоўваў на працягу ўсяго жыцця.
Валерый ТУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>