Сердце трогает превосходное пение

img_3534Залу напаўняюць мілагучныя акорды музыкі, лашчаць слых пранікнёныя спевы артыстаў, гледачы з замілаванасцю слухаюць іх і не могуць стрымаць слёз… На сцэне — народная вакальная група “Кампанэла”. У склад калектыву ўваходзяць выкладчыкі Заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Пасля завяршэння працоўнага дня педагогі збіраюцца разам і свой вольны час прысвячаюць творчасці. Непаўторныя спевы ўдзельнікаў групы заваявалі папулярнасць сярод жыхароў раёна, бо ў песнях адлюстроўваюцца шчырасць і глыбіня душы чалавека, яго светлыя памкненні, услаўляецца прыгажосць родных мясцін. У рэпертуар удзельнікаў групы ўваходзяць песні, якія не страчваюць сваёй папулярнасці на працягу многіх год.
Артысты народнай вакальнай групы “Кампанэла” падрыхтавалі для прыхільнікаў музычнай творчасці сапраўдны падарунак. У клубе ваеннай часці 71327 адбыўся творчы вечар калектыву.
З першых хвілін выступлення артысты проста заваражылі сэрцы гледачоў. Лірычныя акорды, здавалася, запавольвалі бег часу і прымушалі задумацца над галоўнымі каштоўнасцямі жыцця. І тут жа ўзнімалі настрой вясёлыя мелодыі. “Будзь са мною”, “Ландышы”, “Новы год бяжыць…”, “Калодзеж”, “Жадаю табе, зямля мая”, “Хлеб — усяму галава”… Многія песні, якія прагучалі ў выкананні артыстаў, добра вядомыя не аднаму пакаленню людзей.
Уразілі гледачоў і выступленні музыкантаў. Скрыпачкі Святлана Тарноўская і Алена Бяркозава выканалі музычныя творы ў дуэце. Песню “Бялее парус адзінокі” прадставіла ўвазе гледачоў Анастасія Сакалоўская, а акампаніраваў ёй на фартэпіяна выпускнік Заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў Радзівон Шыкаў. Твор “Скрыпач, які танцуе”, выканалі Аляксандр Клімовіч (акардэон), Радзівон Шыкаў (фартэпіяна) і Вячаслаў Бардуноў (скрыпка).
Гледачы не шкадавалі шчодрых апладысментаў, калі Аксана Кулік на акардэоне і Віялета Цярлеева на баяне выканалі твор “Летка-енька”.
Цудоўныя хвіліны канцэрта падарылі гледачам шмат прыемных хвілін і невыказную асалоду ад сустрэчы з мастацтвам.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>